Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



3

Пакахаў у карчме я дзяўчыну,
А ішоў мне шаснаццаты год,
Можа год тут каханьню прычына,
Пакахаў… Ну і што з таго?

Першы раз — сядзеў я на возе,
Бацька шкалікі піў у карчме,
А Рахіль заганяла козы
І сказала паціху мне:

— У карчму ты забегчы ня хочаш?
Ці пільнуеш калёс і каня?
Я зірнуў… Яе чорныя вочы
Былі поўны якогась агня.

З тэй пары пакахаў Рахіль я,
Кожны дзень бег яе спатыкаць,
Я ня бег… Я ляцеў на крыльлях.
Вось каханьне маё — лайдака.