Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ходзіш ты, нібы гром цябе спляжыў,
Па сьвіронку з вугла да вугла…
А што — магазын як адкажа
Даць пазыку, — хоць жыта там тухлае.

Зноў карчма… Добры быў Шлёма, —
Мужыку заўсяды спагадае,
Браў і леташнюю нават салому,
Як поўпляшкі мы з бацькам раздавім

Добры жыд… Ад сэрца кажу ўсё,
Але хто дабрату можа зьмераць?
Ці ў сьвіце прыдзі, ці ў кажусе, —
Ён заўсёды дае напавер.