Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



А зімою — абозам у дровы…
Назад едзеш — у Шлёмы абоз.
Языком коні сена чуць ловяць
Ды пытаюць — а дзе наш авёс?..

Авёс і ячмень, нават сена, —
Загуляеш — усё у шынок.
Забываеш, што трэба насеньне,
Каб ня ялавіў пусткай шнурок.

А вясною — бывае і крута —
Сеяць нечым — няма ярыны!
Вымятаеш з апошняга кута,
Альбо дзе не дасееш гары.

На гарэлку нясеш нават жменю,
І дзіравы мяшок ператрос.
Помню, бацка заместа ячменю
Пазычаны ён сеяў авёс.

Прыдзе лета — пагана часіна!..
Пуста ўсюды — ня ўзяць і ня ўцяць —
Хоць ты вешайся сам на асіне,
Альбо чорту душу запрадаць…