емнасьці, прычына вонкавая. Можна з пэўнасьцю сказаць, што паміж душой і целам істнуе ўзаемадзейнасьць. Ужо вельмі даўно склалася нават пагаворка: „у здаровым целе—здаровы дух!“. Значыцца, калі прычына вонкавая—вынікі ўнутраныя, і наадварот. Але ня ўсе часьці цела ў аднолькавым адношаньні да арганізму, напр. пазуры й валасы астрыгаем, але не адчуваем болю.
Заданьне псыхолёгіі. Псыхолёгія займаецца аналізаваньнем псыхічных зьявішчаў, дасьледжваньнем, расклясыфікаваньнем іх і адшуканьнем між імі прычыннае сувязі (тлумачэньнем зьявішчаў). Адсюль у псыхолёгіі ёсьць шмат кіруннаў. Так, напр., разрозьніваем апісальную псыхолёгію псыхоаналізу, псыхофізыолёгію і т. д. Псыхолёгія, як і кожная навука, адкрывае законы на падставе аналізы фактаў, а іменна, законы, якімі кіруецца нашая псыхічная дзеяльнасьць. Займаючыся псыхолёгіяй, мы бліжэй падходзім да свайго духовага жыцьця ў разуменьні, пастаўленым яшчэ Сакратам — „пазнай самога сябе“. Псыхолёгія падгатаўляе нас да філёзофічнага думаньня, а таму побач з лёгікай (навукай аб правідловым мысьленьні) становіць г. зв. філёзофічную пропэдэўтыку.[1]
Мэтад псыхолёгіі. Мэтад псыхолёгіі — эмпірычны. Мэты свае хоча дапяць псыхолёгія перадусім двума спосабамі: 1) раскладаньнем зьявішчаў душэўных на больш простыя і 2) на падставе простых разложаных, чыньнікаў тлумачэньнем складанаго душэўнаго жыцьця. Першы від паступаваньня завецца аналітычна-індуктыуным, другі — сынтэтычна-дэдуктыуным. Дзеецца гэта пры помачы спасьцеражэньня, або обсэрвацыі, як сябе, гэтак і іншых асоб.
- ↑ Філёзофія навука аб суцэльным паглядзе на жыцьцё і сьвет.