Самаспасьцярога у псыхолёгіі завецца яшчэ інтроспэкцыяй. Самаспасьцеражэньні ўзноў-жа бываюць падвойныя: суб‘ектыўныя і об‘ектыўныя. Суб‘ектыўныя даступны толькі тым, хто іх сам перажывае, яны адначасна зьяўляюцца для гэтае асобы пераконваючымі. Об‘ектыўнае-ж спасьцеражэньне заключаецца ў тым, што мы вынікі псыхічнага жыцьця іншых інвывідуумаў пераносім на нашае уласнае „я“. Напрыклад, бачучы сьмяючыйся выраз твару і чуючы сьмех, мы робім вывад, што пэўная асоба выяўляе пачуцьцё радасьці, бо падобныя праявы былі і ў нас самых, калі мы перажывалі падобны мамэнт радасьці.
Апрача інтроспэктыўнага мэтаду гуляе вялікую ролю мэтад справаздачы іншых асобаў, досьледы жьцьця людзей на розных ступенях разьвіцьця, экспэрымэнты над дзяцьмі, геніяльнымі асобамі, ненармальнымі і г. д. Ужываецца між іншым мэтад анкетаў і тэстаў. Асабліва момант экспэрымэнтальнае псыхолёгіі акцэнтавалі нямецкія і францускія псыхолёгі Вэбэр (Weber), Фэхнэр (Fechner), Вунд (Wundt), Бінэ (Binet) ды іншыя.
Успамагаўчыя дысцыпліны. Псыхічнае жыцьцё ёсьць вельмі ўзалежнена ад вонкавага сьвету, а дзеля таго, каб зразумець псыхічныя працэсы, неабходна мець дачыненьне з цэлым радам іншых навук, разглядаючых сьвет. Гэтак, з пабочных успамагаўчых прадметаў трэба залічыць: біолёгію (навуку аб жыцьці наагул), фізіолёгію (навуку аб функцыях арганізму), анатомію (навуку аб будове арганізму), псыхіятрыю (навуку аб душэўных хваробах), лінгвістыку (навуку аб мовах, асабліва ўзьнік і разьвіцьцё мовы), соцыёлёгію (навуку аб разьвіцьці й структуры гвамадзянства), гісторыю і г. д. — Усе гэтыя прадметы зьяўляюцца неабходнай крыніцай пры тлумачэньні псыхічных зьявішчаў. Азначаныя прадметы аднак маюць укоснае адношаньне да псыхолёгіі, бо зьяўляюц-