Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня можа быць душэуным. Але мы ведаем, што і жьцьцё душэўнае само па сабе не істнавала-б, каб не закладалася на матэр‘яльным (у данным прыпадку цялесным) падкладзе. Нідзе не знаходзім індывідуума адушаўлёнага[1] бяз цела, але затое знаем індывідуумы цялесныя адушаўлёныя. Значыцца, гдзе ёсьць жыцьцё псыхічнае, там абавязкава павінен быць падклад матэр‘яльны, але там гдзе ёсьць матэрыя, не абавязкава мусяць быць яшчэ зьявішчы псыхічныя.

3 досьледу мы заключаем, што кожнаму ста­ну нашае сьведамасьці (псыхічнай дзейнасьці) абавязкава адпавядае пэўнае дзеяньне, ці лепш кажучы, раздражненьне у нашым целе. Напрыклад: каб пачуць нешта, трэба ворган вуха, каб мысьліць, трэба мозг, і г. д. Узноў-жа, аналізуючы асяродзішча, у якім чалавек жыве, мы знойдзем, што істнуюць два рады раздражненьняў: знадворныя і ўнутраны. Паміж матэр‘яльнымі і душэўнымі зьявішчамі ў нармальнага чалавека істнуе пэўная гармонія, пэўная раўналежнасьць прабегу працэсаў.[2]

Усялякія зьмены у нашым целе завуцца рэакцыямі г. ё., што жывы арганізм адказвае на, раздражненьні наўкольнага асяродзішча. Раздражненьні дзеюць на нэрвовую, вельмі чулую, сыстэму (мамэнт фізіолёгічны) і зьяўляюцца ў значнай меры прычынай псыхічных зьявішчаў. Можна часам заўважаць пэўныя фізіолёгічныя зьмены ў арганізьме. Напр., калі чалавек чырванее, дык прычынай ёсьць нейкае „пачуцьцё сораму"—прычына унутраная; або, напрыклад, сьцюжа выклікае пэўнае зьёжаньне цела й выяуляе мамэнт няпры-

  1. тэрмін душа шматзначны; ужываем тут яго ў разуменьні псыхічнага жыцьця.
  2. Рауналежнасьць матэр‘яльных і псыхічных зьяв‘шчаў у філёзофіі называецца псыхофізычным параплелізмам.