УСТУП.
Прадмет псыхолёгіі. Псыхолёгія — слова грэцкае; у перакладзе на нашу мову азначае яно навуку аб душы (псюхэ — душа і логос—навука). Ёсьць дзьве псыхолёгіі, якія розьняцца між сабой мэтадамі й прадметам разважаньняў: адна — мэтафізычная й другая — эмпірычная. Мэтафізычная псыхолёгія разглядае такія справы, як: што такое душа, што такое сапраўднасьць і г. д., наагул справы, якія не падлягаюць досьледу. Эмпірычная псыхолёгія, якой будзем займацца, разглядае ўсялякія псыхічныя зьявішчы, якія падлягаюць нашаму досьледу. лдсюль назова псыхолёгіі экспэрымэнальнай. Іншыя азначаюць псыхолёгію, як навуку аб законах нашых псыхічных зьявішчаў.
Псыхічныя й фізычныя зьявішчы. Псыхічныя зьявішчы адбываюцца у нас і дзеля гэтага называюцца ўнутранымі (мне сумна, я нешта прыпомніў, я гневаюся і г. д.) Фізычныя зьявішчы адбываюцца звонку нас і называюцца вонкавымі (вада цячэ, зямля кружыцца вакол сонца і г. д.) або матэр‘яльнымі. Псыхічныя зьявішчы могуць спасьцерагаць толькі жывыя істоты, у той час як фізычныя зьявішчы могуць адбывацца і паміма нашага спасьцераганьня. Псыхічныя зьявішчы адбываюцца толькі ува мне і толькі я магу іх спасьцерагаць. Фізычныя зьявішчы могуць быць даступны спасьцярозе шмат каго. Зьявішчы псыхічныя і матэр‘альныя, як вынікае з вышэй сказанага, зусім розныя. Што ёсьць душэўным ня можа быць матэр‘яльным, а што ёсьць матэр‘яльным —