Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шыя віды. Разьвіцьцё тыпаў памяці абумоўліваецца дэдычнасьцю й абставінамі, у якіх узгадоўваецца дзіця. Ёсьць спэцыяльная навука, мнэмоніка, якая падае спосабы завучваньня.

У сувязі з памяцьцю ёсьць працэс успамінаньня. Успамінаньне ёсьць сумыснае аднаўленьне прадстаўленьняў. Сам акт прыпамінаньня (фізычнага намаганьня) паказвае на недахоп сувязі й залежнасьці паміж прадстаўленьнямі сучаснымі й мінулымі. Апрача таго пры ўспамінаньні дзеюцца зьмены цялеснага выгляду. Калі-ж паміж прадстаўленьнямі нельга навязаць сувязі, дык наступае забыцьцё, як процілежнасьць успаміну. Забыцьцё, гэта ёсьць няздольнасьць аднаўленьня прадстаўленьняў. Наагул, калі ўражаньні мала паўтараюцца, дык хутка счазаюць (здараецца нават, што жывучы сярод чужых забываецца матчыная мова). Прычыны агульнага забыцьця могуць быць псыхічныя, фізіолёгічныя ды іншыя. За­быцьцё можа быць стапае, часовае і частковае. Да частковага забыцьця можна зарахаваць наступныя віды: a) афазыя — забыцьцё пэўных словаў, b) аграфія — забыцьцё пісаць, c) параграфія — неправідловае пісаньне словаў, d) парафразыя — неправідловае ўжываньне словаў. Часамі гэты хвараблівы стан праходзіць і тлумачыцца разрывам сувязі паміж прадстаўленьнямі й рухальнымі чуцьцямі. Затое здараецца так, щто ў чалавека праяўляюцца здольнасьці аднаўляць уражаньні з надзвычайнай сілай і яснасьцю. Гэткая празмерная здольнасьць аднаўленьня — завецца гіпэрмэнзыяй (hipermensie). Забыцьцё і прыпамінаньне не зале жаць ад нашай волі.

Увага й выабражэньне. Увагай называем здольнасьць з цэлага раду ўражаньняў, дзеючых на нашую сьведамасьць, адцемліваць добра й яскрава толькі некаторыя з іх. Напр., калі мы зьвяртаем увагу на кнігу, якая ляжыць на стале, то хоць адначасова бачым стол, алавік ды іншыя