Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не аб другім падобным па сіле творчасьці — Яку­бе Коласе і г. д.

2) Ассоцыяцыя па кантрасту — калі адно прадстаўленьне выклікае ў сьведамасьці працілежнае. Напр. вялікі — малы; цяплыня — холад; багаты — бедны і г. д.

3) Ассоцыяцыя па сумежнасьці — ка­лі ўласьцівасьці прадмету або асобы ўзьнікаюць адначасова, бо яны цесна зьвязаны між са­бою. Напр. пах бэзу выклікаў у нас прадстаўлень­не цьвітучага бэзу.

I урэшце 4) ассоцыяцыя у часе й наступнасьці, напр. прадстаўленьне маланкі вы­клікае адначасна прадстаўленьне грымотаў і г. д.

Памяць. Памяць гэта здольнасьць аднаўленьня прыдбаных намі раней прадстаўленьняў бяз вонкавага пабуджэньня, або інакш, памяць — гэ­та здольнасьць прыпамінаць. Памяць у людзей бывае неаднолькавая. Звычайна добрай памяцьцю лічыцца памяць быстрая, правідловая, зьмястоўная й даўгая. Памяць можна ўдасканаліць, у пэунай меры, адпаведнымі практыкаваньнямі, асабліва частым паўтарэньнем. Адсюль паходзіць і вядомая прыказка: repetitio est mater studiorum (паўтарэньне — матка вучэньня).

Пры разглядзе існуючых відаў памяці можна адзначыць наступныя, як вельмі пашыраныя: зро­кавая — калі пры прыпамінаньні карыстаемся ўражаньнямі прыдбанымі ўзрокам (напр. вучань, адказваючы лекцыю, прыпамінае сабе кнігу, старонку й зьмест завучанае лекцыі, як у кнізе); слу­хавая — калі пераважаюць слухавыя вобразы. Гэтак напр. чалавек, слухаючы, лепей можа паўтарыць і завучыць, чымся чытаючы. Памяць мяшаная ёсьць тады, калі мы ўспрыймаем уражаньні аднолькава ўсімі ворганамі. Ёсьць яшчэ памяць гэтак званая рухальна-мэханічная, разважная (калі шукаецца лёгічная сувязь) ды ін-