Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дражэньні павінны знаходзіцца ў сталых адносінах да дадзенага, каб чуцьцё, атрыманае ад сумы раздражэньняў, адрозьнівалася ад чуцьця папярэдняга (напр: калі мы да 60 грамаў дадамо ня менш, як 30 грамаў, дык толькі тады пачуем розьніцу ў цяжары). Фізык Фэхнэр акрэсьліў лічбова гэтыя адносіны. Па яго закону для таго, каб нашыя чуцьці прырасталі ў арытмэтычнай прагрэсыі, трэба, каб раздражэньні павялічваліся ў геомэтрычнай прагрэсыі.[1]

Наіўны рэалізм. Наіўны рэалізм гэта такі сьветапагляд, падставай якога зьяўляецца цьверджаньне, што ўсё істнуючае ў вонкавым сьвеце і успрыйманае нашымі ворганамі, ёсьць запраўды такім, як нам выдаецца. У сутнасьці цьверджаньне гэткае неправідловае, бо на досьледах мы пераконваемся, што ворганы нашых чуцьцяў не дасканальныя й часта нас ашуківаюць. Напрыклад: кій устаўлены ў ваду выдаецца нам зломаным. Або і сьвятло на першы погляд істнуе рэальна, у сут­насьці фізычна мы яго раскладаем на цэлы шэраг колераў, якія прадстаўляюць з сябе дрыжачыя хвалі. Значыцца, цьверджаньні падобныя—наіўныя, памылковыя. Абумоўліваюцца ворганы нашы асобнай констытуцыяй. Каб былі зьменены ворганы нашы, то й сьвет прадстаўляуся-б нам зусім інакш.

Успрыйманьне і прадстаўленьне. Паасобныя чуцьці злучаны паміж сабой. Напрыклад, трымаючы яблыка ў руцэ трудна разглядаць ягоныя ўласьцівасьці: шурпатасьць, гладкасьць, коляр і г.д.; паасобную якасьць яблыка мы адчуваем, але ўсё разам успрыймаем. Так і з кожным прадметам. Вось-жа злучэньне й усьведамленьне намі некалькіх чуцьцёвых уласьцівасьцяў — завем успрый-

  1. Адносіны між чуцьцямі і раздражэньнямі зусім та­кія, як адносіны між лічбамі і іх лёгарытмам. (раздражэньні — лічбы 1, 10, 100 чуцьці — лёгарытмы 1, 2, 3).