маньнем. Але адчуваньне, прыдбанае намі ад паасобных прадметаў праз чуцьцё, ня зьнікае бязсьледна, яно застаецца нават тагды, калі прадмет перастаў дзеяць. Гэта завецца ўжо прадстаўленьнем. (Напр. я бачу дом і праз некалькі дзён аднаўляю яго выгляд у сваёй сьведамасьці, хоць больш і ня бачу). Так паўстаюць вобразы і прадстаўленьні. Здольнасьць-жа аднауленьня перажытых уражаньняў бяз новага раздражэньня—завем памяцьцю. Адноўленае, рэпрадукаванае ўражаньне ня будзе суцэльнае: будуць у ім пэўныя перарывы, будзе яно на пэўны час занікаць, як-бы ў імглу, а пасьля йзноў выразна зарысоўвацца. Пры гэтым мы будзем выразна, калярова бачыць рэпрадукаваны прадмет. Сіла прадстаўленьня ня розьніцца ад сілы ўражаньня. Розьняцца гэтыя псыхічныя факты якасьцю. Здольнасьць да атрымліваньня прадстаўленьняў фізіолёгічна тлумачыцца рожна, а перадусім тым, што ўражаньні пакідаюць сьлед у мазгу й якбы фіксуюцца.
Паміж прадстаўленьнямі істнуе сувязь, якая выяўляецца ў тым, што адно прадстаўленьне выклікае другое. Робіцца гэта часта паміма нашае волі, як-бы аўтоматычна.
Ассоцыяцыя прадстауленьняў. Прадстаўленьні знаходзяцца ў пэўнай сувязі паміж сабою, злучаюцца пэўнымі групамі й, аднаўляючыся, выклікаюць іншыя. Вось-жа гэтая сувязь прадстаўленьняў называецца ў псыхолёгіі ассоцыяцыяй (ад лацінскага слова associare—прылучаць). Устаноўлены чатыры законы ассоцыяцыі:
1) ассоцыяцыя па падобнасьці, калі прадстаўленьне аб адным прадмеце, падобным да другога, выклікае прадстаўленьне аб апошнім. Напр. калі мы гаворым аб вялікім паэце беларускім Янцы Купале, дык выклікаецца прадстаўлень-