<span title="мускульных">скульных. Мускулы у залежнасьці ад падражненьняў (холаду, цяплыні і г. д.) дэформуюцца і выклікаюць адпаведные рухі й чуцьці.
Закон спэцыфічнае энэргіі. Вучоным фізіолёгам Мюльлерам устаноўлена, што кожны ворган успрыймае толькі ўласьцівыя яму раздражненьні; гэты закон носіць назош закону спэцыфічнае энэргіі.
Пры аднолькавым, гарманічным разьвіцьці ўсіх чуцьцяў і ворганаў у індывідууме адзначаем яго нармальным. Калі-ж разьвіваюцца некаторыя асаблівасьці дадатнія, альбо ад’емныя, ў чалавека,—гаворьщца аб здольнасьцях або дэфэктах. Здольнасьці, як напр. да музыкі, малярства, матэматыкі, і г. д., могуць быць уроджаныя (дэдычныя) або прыдбаныя штучна пэўнымі практыкаваньнямі. Удасканаленьне чуцьцяў дзеецца асабліва праз спэцыяльныя фаховыя школы і адпаведнае выхаваньне (асаблівую ўвагу зьвяртаюць на разьвіцьцё у дзяцінных садох).
Вонкавыя (прыродная) варункі таксама з бегам часу ўплываюць на паасобнага чалавека, або і цэлыя пляменьні. Зьмены псыхічнага, а часамі фізыолёгічнага характару часта бываюць відавочныя, як даказывае нам антрополёгія, соцыолёгія ды іншыя ўспамагаўчыя дысцыпліны.
Псыхофізычны закон Вэбэра-Фэхнэра. Нямецкія вучоныя, Вэбэр і Фэхнэр акрэсьлілі адносіны між чуцьцём і раздражэньнем. Калі мы павялічым раздражэньне ў два, тры або некалькі разоў, то рэакцыя на гэтае раздражненьне (чуцьцё) ня будзе прапарцыянальна да гэтага павялічэньня. Калі ў пакоі мы чуем ігру аднаго патэфона, то чуцьцё, узьнікшае ад слуханьня двух патэфонаў (адно дадатковае раздражненьне), ня будзе ў два разы сільнейшае, чым ад слуханьня аднаго. Ня можам наагул мерыць чуцьця. Фэхнэр, пры досьледах, заўважыў, што дадатковыя раз-