Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I слух мае вялізарнае значэньне для псыхічнага жыцьця. Усе псыхічныя праявы мы можам перадаць пры помачы гукаў. Адначасна пазнаем праз гукі акружаючую нас прыроду, якая бяз гу­каў здавалася-б нам мёртвай.

Нюх. Ворганам адчуваньня нюху зьяўляецца сьлізістая абалонка ў носе. Падражняць яе могуць прадметы ў газавым стане (г. ё. дробныя часткі ў паветры), якія асядаюць на нюхавы нэрв. Нюхам распазнаем пах або смурод. Чуцьцё гэтае вельмі далікатнае і чалавек карыстаецца ягонымі паслугамі для сваіх інтэлектуальных мэтаў. У прыродных навуках нюх мае асаблівае значэньне.

Смак. Чуцьцё смаку зьвязана з языком, які рэагуе на аснаўныя смакавыя асаблівасьці: 1) салодкасьць, 2) горкасьць, 3) кіслату і 4) салёнасьць. Рэшта смакаў — комбінацыі з аснаўных.

Дотык. Аснаўныя ўласьцівасьці датыковае чуласьці: цьвёрдасьць, мягкасьць, цяплыня, холад, жорсткасьць і цяжар. Чуцьцё дотыку залежыць ад сілы падражненьня паверхні скуры (знадворная і ўнутраная сьлізьніцы цела). Фізіолёгічна тлумачыцца асобнай пабудовай канцавых нэрваў залягаючых у ску­ры і рэагуючых на цісьненьне. Цісьненьне перадаецца па нэрвах у мазгавы цэнтр. Чуласьць на целе ня ўсюды аднолькавая, напрыклад кончыкі пальцаў і языка — чулейшыя ад іншых частак певерхні скуры. Як было ўжо зазначана, ёсьць цэлы шэраг іншых чуцьцяў, асабліва <span title="мускульных">му-