Слух. Слух-гэта чуцьцё, якім мы распазнаем гукі.
Пад гукамі разумеем правідловае і неправідловае дрыжаньне паветра, якое рэагуе на нашае вуха (тоны, шумы, грымоты акорды, актавы і г.д.). Фізычная прычына чуцьця слухавога — хваляваньне паветра. Чым хваля ёсьць карацейшая, тым тон будзе вышэйшы і наадварот. Наш слухавы апарат, які дзеліцца на вонкавае, сярэдняе і унутранае вуха, мае здольнасьць (як кажа Вэбэр і Гэнзэн) успрыймаць да 6.000 асобных гукаў. На слухавую перапонку дзеюць дрыжэньні і ад правідловага дрыжэньня хвалі, ўзьнікае тон, ад неправідловага — грымоты і трэскі. У музыцы распазнаём глыбіню і вышыню тонаў. Аснаўных тонаў сем: do, re, mi, fa, sol, la, si. Калі чуем адначасна аднолькавыя гукі ад do (нізкага) да do (вышэйшага) маем актаву. Нармальнае вуха распазнае да 15-ёх актаваў. Некалькі хваляў зьліваючыся ў вадну хвалю выдаюцца прыемнай, ці гарманічнай (консонанс), або няпрыемнай, ці немілагучнай (дысонанс). Высьвятляецца гэта тым: чым болей супольных у хвалях тонаў, тым гукі гарманічнейшыя.[1]
- ↑ Вельмі добра выясьнены фізычна слухавыя зьявішчы у „Фізыцы“ інж. А. Н. Трэпкі (літ.) II частка.