ца самыя па сабе зусім самастойнымі дысцыплінамі.
Рыс. 1. Галаўны мозг з часткай сьпіннога мозгу паказаны ў разрэзе з правай стараны. Мазгавая паўкуля пакрытая зьвілінамі. Пад ёй малы мозг, а ніжэй, паміж пазваночнікаў — сьпінны.
Нэрвовая сыстэма. Арганізм чалавека ўспрыймае ўплыў знадворнага сьвету праз нэрвовую сыстэму, а нэрвы зьяўляюцца спалучнікамі між сьветам вонкавым і ўнутраным. Асяродкам нэрвовай сыстэмы ёсьць галаўны мозг (складаючыйся з 2-х паўкуляў) і мозг сьпінны. (Гл. рыс. № 1). Адсюль адбочвае вялікае мноства большых, ці меншых нэрвовых валокнаў або ніцяў і каморак. Для вытлумачэньня нэрвовага мэханізму ў навуцы істнуюць дзьве тэорыі: нэйронная і фібрылярная. Першая палягае ў тым, што быццам нэрвы складаюцца з анатамічных, вельмі простых ( нераскладальных ) адзінак г. зв. нэйронаў. Кожны з гэтых нэйронаў мае падвойнага роду атожылкі ці галінаваньні, як у дрэве. 3 аднаго боку — адзін даўгі (восева-цыліндрычны), з другога некалькі кароткіх (протоплязмічных). Першыя галінаваньні складаюцца з другімі мэханічна.
Паводле другой тэорыі, фібрылярнай, правідловыя нэрвовыя шляхі складаюцца не з паасобных нэйронаў і каморак, а з суцэльных нэр-