вовых ніцяў (г. зв. нэўрофібрылі). Апошняя тэорыя новая і мала пашыраная.
Чуласьць да нэрвах перадаецца вельмі хутка, каля 68 мэтраў за сэкунду.[1] Нэрвовыя ўзбуджаньні дзелім на дзьве групы. Да першае групы залічаем узбуджаньні чулыя, ідучыя з мейсца фізычнага парушэньня паверхні цела да мазгавога цэнтру (цэнтропэтальныя або сэнсарычныя рухі), да другой групы залічаем пабуджаньні рухавыя, ідучыя ад мазга назад да паверхні цела (цэнтрофугальныя або моторычныя рухі). Апрача гэтых дзьвух відаў рухаў ёсьць яшчэ рэфлексыўныя г. ё. адбываючыеся паміма нашай волі (напр. ударыўшы па калене, нага адскаквае), аўтоматычныя (біцьцё сэрца, міганьне павекаў) ды іншыя.
Лёкалізацыя здольнасьцяў Псыхолёгі і фізіолёгі імкнуцца знайсьці больш дакладную сувязь паміж праявамі душэўнымі й ўласьцівасьцю мазгавых цэнтраў. Удалося сьцьвердзіць, што кожны акт псыхолёгічны зьвязан з дзейнасьцю тае або іншае часткі ў мазгу. Апошні мае выгляд дзьвух паўкуляў пакрытых зьвілінамі і барознамі. Барозны ўсю певерхню мазгавых паўкуляў дзеляць на пэўныя вучасткі, а кожны з гэткіх вучасткаў выконвае сваю функцыю. Чым больш дасканальная жывая істота, тым болей у мазгу знаходзіцца барознаў ды зьвілінаў і гэтым самым болей выяўляецца лёкалізацыя г. ё. мейсца, ў якім адпраўляецца тая ці іншыя функцыя (ад лацінскага слова locus — мейсца).
Каля вуха гэтак званая вісачная частка — складае слухавую галіну ў мазгу; патылічная частка — творыць узрокавую галіну; цэнтр смаку — зьвязаны з лобачнай зьвілінай, а цэнтр нюху знаходзіцца троху наперад ад цэнтра слуху. (Глядзі
- ↑ Некаторыя вучоныя (Піпэр) падаюць скорасьць нэрвовага току нават 120 мт. у сэк.