Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каралі больш немцаў, чым нас, улюбілі, зараз, што старыя нашыя сабралі, то ўсё немцам раздалі. Нашыя гаспадары, апроч Жыгімонта Аўгуста караля (таго нечага і ў людзі лічыць), бо той Падлесьсе вынішчыў, ляхам менючыся… Але Жыгімонта Першага — салодкая памяць яго, бо той немцаў, як сабак, ня любіў. А Літву і Беларусь нашу любіцельна мілаваў, і гаразда лепш нашыя за яго мяваліся“.

У тым, што Беларусь падпала пад польскі ўціск, вінаваты ня столькі каралі, сколькі іх дарадчыкі, каторыя паддаліся польскаму ўплыву і інтарэсы Польшчы ставілі вышэй інтарэсаў Беларусі. Ня вельмі вінаваты кароль, больш яго дарадчыкі, што пры ім сядзяць і круцяць. Многа тут гэткіх ёсьць, што хоць і наша костка, аднак-жа сабачым мясам абрасла і ваняець“.

Як відаць з прамовы Мялешкі, беларуская палітычная думка не магла доўга згадзіцца са згубаю незалежнасьці і протэставала, як магла, проці той крыўды, якая была зроблена Люблінскай вуніяй. Зьмест твору Мелешкі быў блізкі да настрою грамадзянства канца ХVI-га і пачатку ХVII-га стагодзьдзя. Яго добра чыталі і пашыралі. Ён бойка хадзіў з рук у рукі і быў вельмі популярны ў тыя часы.

Разам з уціскам палітычным Польшча прынясла на Беларусь і соцыяльны ўціск. Ужо і ў папярэдні пэрыяд гісторыі Беларусі становішча ніжэйшага стану, сялянства, было благім. Цяпер мужыку стала яшчэ горш. На Беларусь прышла рэспубліка паноў, якіх нішто не магло удзяржаць. Уся ўлада была ў іх руках. Яны мелі ў сваіх руках Сойм, соймік, караля, цэнтровую і мясцовую адміністрацыю і ўзброеную сілу. Іх „залатая вольнасьць“ была цяжкай няволяй для гаротнага, простага народу, каторы павінен быў карміць гэты кіруючы кляс белай косьці, цераз што сам быў у дрэнным эканамічным стане. Поўная залежнасьць ад пана і беднасьць прыгняталі яго. Да гэтага трэба дадаць, што, апроч пана, мужык павінен быў мучыцца і здавальняць загады адміністрацыі, якая складалася з дробнай шляхты і, нават, простых людзей, каторыя былі прыбліжаны да асобы пана. Гэтыя падпанкі былі няменш шкадлівая для мужыка, чымся пан. Не дарма і да нашага часу мужык кажа, што лепш мець справу з панам, чымся з падпанкам.

Залежнасьць мужыка ад пана выяўлялася ня толькі ў тым, што ён быў крэпка прыкуты да панскай зямлі і апутаны зканамічна. Пан, апроч таго, захапіў ў свае рукі і суд над сваім падданым. Стварылася гэта не адразу. Раней, асобнымі соймавымі пастановамі, ставіліся ўсякія перашкоды, да таго, каб мужык мог стаяць у судзе, як роўны з усімі грамадзянамі гаспадарства. Паном даваліся правы судзіць мужыкоў па асабістых справах, фамільных і эканамічна-грамадзкіх. Але ўжо ў 1573 годзе быў выпушчаны закон,