Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такі быў палітычна-соцыяльны стан Рэчы Паспалітай Польскай у тыя часы, калі яна ўзяла Беларусь пад свой уплыў. Само сабой разумеецца, што Беларусь павінна была прымаць і ў сваё жыцьцё асаблівасьці жыцьця Польшчы, бо яна інкорпоравалася ў дзяржаўны арганізм Рэчы Паспалітай.



Становішча Беларусі пасьля вуніі з Польшчай.

Вунія паміж Польшчай і Літоўска-Беларускім гаспадарствам, якая адбылася ў 1569 годзе, ня была вуніяю роўнага з роўным. Польшча скарыстала цяжкія ўмовы жыцьця Беларусі і налажыла сваю руку на нашу бацькаўшчыну. Ужо самы назоў новага, створанага вуніяю, гаспадарства „Рэч Паспалітая Польская“ — сьведчыць аб гэтым. Палітычная незалежнасьць Беларусі і Літвы згублена. Адабраны ад вялікага княства і сілком прылучаны да кароны такія багатыя, каштоўныя землі, як Падолія, Валынь, Кіеўшчына і Падлясьсе. Крыльлі ў Літоўска-Беларускай дзяржавы адцяты. Нанесена крыўда палітычна-мысьлячым людзям і патрыётам Беларусі. І доўга ня могуць лепшыя людзі Беларусі згадзіцца і забыць гэтую крыўду. Цікава ў гэтым сэнсе ад’значыць адзін твор, пашыраны на Беларусі і вядомы пад назовам: „Прамова Івана Мялешкі, каштэляна Смаленскага, прамоўленая ў варшаўскім Сойме ў прысутнасьці караля Жыгімонта III у 1589 годзе“. Судзячы па зьместу гэтага твору, а таксама апіраючыся на пагляды вучоных спэцыялістых, мы павінны прызнаць, што гэта ёсьць хутчэў палітычны памфлет, палітычная і бытавая сатыра, чым соймавая прамова. Аўтар протэстуе проці польскага ўціску, як культурнага, так і палітычнага. Ён раўнуе старажатныя часы з сучаснымі яму, старых людзей — са сваімі сучасьнікамі і кажа, што раней было лепш. Раней гаспадары Літвы і Беларусі клапаціліся аб сваей зямельцы, зьбіраліся тэрыторыі і каштоўнасьці, сваю бацькаўшчыну мілавалі: іх памяць салодкая. Апошняга Літоўска-Беларускага гаспадара, Жыгімонта II Аўгуста, каторы аддаў у няволю гаспадарства і падарыў Ляхам Падлясьсе і Валынь, аўтар ня можа нават лічыць за чалавека. Вось суадказны вынятак з гэтага, напісанага ў беларускай мове, твору:

„Прышло мне з Вамі (пасламі Сойму) радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі ня бываў і з каралём, яго Міласьцю, ніколі не засядаў; толькі за пакойнікаў князёў нашых, каторыя каралявалі і што ваяводамі бывалі, сэнтэнцый гэтых ня бывала, папросту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі ня зналі, а ў рот праўдаю, як сольлю ў вочы, кідалі. Скора-ж