Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтыя новыя органы выніклі на грунце барацьбы прадстаўнікоў капіталу і працы. Нізы места, часта нездаволены кіраваньнем рады, бурмістра, патрабуюць прызнаньня кантролю з свайго боку. Буржуазія, патрыцыят места, павінен ісьці на згоду з паспольствам, з простым людам. Ось і ўтвараюцца гэтыя камісіі, палавіна каторых складаецца з патрыцыяў, багатых купцоў, цэхавых майстроў, і з паспольства — дробных гандляроў, прыказчыкаў і падмайстраў.

Гэтая дэмакратызацыя павінна была прыпыніцца, бо ўсё жыцьцё навокала гарадоў ішло ў бок арыстократызацыі. Шляхта, каторая рабілася ўсемагутнаю ў гаспадарсьцьсве, не магла пакінуць без свайго ўплыву мястовага жыцьця. Ужо з палавіны 15 стагодзьдзя пачынае яна касаваць незалежнасьць і самакіраваньне гарадоў. Пачынаюць гінуць з скдаду Сойму паслы ад гарадоў, мяшчане, каторыя маглі-б бараніць тых людзей, што іх паслалі ў Сойм, як сваіх прадстаўнікоў. З іх ухіленьнем гарады губляюць абарону сваіх інтарэсаў у законадаўчай дзяржаўнай установе. Кароль, які лічыўся абаронцам мяшчан, усё больш і больш пападае ў рукі шляхты і робіцца абаронцам немяшчанскіх, а шляхоцкіх інтарэсаў.

Найраней за ўсё, шляхцічы, меўшыя у гарадох зямлю, дабіліся права, так званай юрыдыкі. Сутнасьць гэтай юрыдыкі была ў тым, што на зямлю шляхціча ў горадзе не пашыралася ўлада мястовага самакіраваньня. Шляхціч на сваёй зямлі ў горадзе мог рабіць, што ён хацеў. Разумеецца, гэты факт рабіў дэзорганізацыю палітычна-грамадзянскага жыцьця места. Апроч таго, права юрыдыкі мела і эканамічныя насьледкі. Шляхціч, меўшы юрыдыку, быў вольны ад усялякіх мястовых налогаў, якое-б ён рамеснае прадпрыемства не заводзіў на сваёй зямлі. А гэта рабіла ўбытак рамесьніком гораду.

Затым, шляхтічы пачалі ўмешвацца ў мястовыя справы, карыстаючы з таго, што яны былі земляўласьнікамі ў месьце. Апроч таго, у жыцьцё гораду ўмешваліся органы дзяржаўнае ўлады, напрыклад, павятовыя старасты, каторыя лічылі горад толькі адною з частак іх павету. Соймы, з свайго боку, ухвалялі такія пастановы, каторыя нішчылі горад, руйнуючы яго эканамічныя інтарэсы. Купцом, напраклад, было забаронена, безпасярэдна мець знозіны з замежнымі старонамі. Часта шляхта дабівалася таксіроўкі тавараў, каб гандляры не маглі ставіць на тавары вольныя цэны. З тавараў не таксіраваўся толькі хлеб, затым, што гэта быў тавар, які дастаўляла на рынак шляхта. Каб шляхціч не зьмяшаўся з мешчанінам, яму забаронена была гандляваць. З другога боку, гандляром было забаронена купляць нярухомую маемасьць, каб яны не зрабіліся земляўласьнікамі. Такім спосабам, між гэтымі дзьвюмя клясамі ўтварылася прорва.