Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

над ім будзе ён — шляхціч. Мужыкі раней мелі права пераходу з месца на месца. Ад пана шляхціча, вельмі разумнага ў абшары сваіх інтарэсаў, мужык мог выйсьці ці на вольную зямлю, ці на зямлю другога пана, які лічыўся часам з інтарэсамі мужыка. Пэўна, першаю мэтай шляхоцкай палітыкі стала мэта — крэпка прывязнць „хлопа“ да зямлі, каб ён ня меў магчымасьці ад яе ацарвацца. Зрабіць гэтае было лёгка, бо законадаўчым органам быў шляхоцкі Сойм. Спачатку пераходы абмяжоўваюцца, а потым і зусім забараняюцца. Тады хлопы пачынаюць бяз усякага закону, проста, памужыцку ўцякаць. Сойм, з свайго боку, пачынае змаганьне з уцёкамі мужыкоў. За ўцёкі назначаюцца штрафы. Гэтыя штрафы ўсё растуць, бо мужыкі ўсё ўцякаюць: у канцы 16 стагодзьдзя за пабег мужык плаціў штрафу 10 грывень, у 30 гады 17 стагодзьдзя ўжо — 500 грывень. За палавіну стагодзьдзя штраф быў Соймам павялічаны ў 50 разоў. Потым Сойм пастараўся адабраць ў хлопа магчымасьць змагацца з шляхцічам у судзе. Было ухвалена, што мужык можа выступаць у судзе як жалабнік, толькі ў прысутнасьці пана. Разумеецца, што у цяжбе проці пана мужык ніколі ня мог стаць у судзе, бо пану ня было ніякага сэнсу быць прысутным у судзе. Праз нейкі час Сойм ухваліў пастанову аб тым, што мужыку зусім забараняецца скардзіцца ў судзе на шляхціча. Ісьці далей шляхоцкаму соймаваму законадаўству ўжо ня было куды. Адабраўшы законнымі пастановамі ў мужыка ўсякую магчымасьць абараняцца, шляхта пачала эксплёатацыю сялянства. Мужык стаў бесславесным. Мужык плаціць вялікі чынш за тую зямлю, каторую пан пакінуў яму для яго ўласнай гаспадаркі. Мужык, апроч таго, павінен працаваць над панскаю землёю і для гэтай мэты адбываць паншчыну. Некаторыя паны пакідалі мужыку для яго ўласнай працы толькі сьвята. У часе паншчыны мужык павінен быў спаўняць усялякія натуральныя павіннасьці: ён дастаўляў ў панскі двор хлеб, куры, грыбы, ягады, лыка і г. д., ён нясе са сваім убогім канём фурманковую павіннасьць, ён правіць дарогі і масты, ён саджае дрэва пры дарогах. З году на год расьце мужыцкае малазямельле. У некатарых мужыкоў зусім няма зямлі, навет гародняй, — становішча такіх, як іх тагды звалі — халупнікаў, яшчэ горшае. Адным словам, дрэнна жылося рэспубліканцу-мужыку ў польскай рэспубліцы.

Становішча мяшчан было лепшае. З 14 стагодзьдзя мяшчане былі пад асабістай абаронай караля і вядомага нам Майдэборскага права. Гэтая абарона давала гарадом некую незалежнасьць і самакіраваньне. Па местах пачалося, нават, дэмократызацыя жыцьця. Упоруч з старымі органамі самакіраваньня, як напрыклад, мястовая рада, вынікаюць новыя органы, як напрыклад, камісіі 20-ёх і 30-ёх і г. д.