Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галоўнымі дзеячамі гэтай справы былі — Луцкі епіскап Кірыла Цярлецкі і Ўладзімерскі епіскап Іпат Пацей. Кіеўскі мітрапаліт Міхал Рагоза таксама згаджаўся на вунію. Трэба было правесьці гэту справу праз Рым. Улетку 1595 году К. Цярлецкі і І. Пацей, падпісаўшы разам з другімі епіскапамі акт аб вуніі, паехалі з гэтым актам, як прадстаўнікі, да Рыму. Рымскі папа, Клімэнт VIII, з радасьцю прыняў пасланцоў, даў сваё багаслаўленьне і згоду. На славу падзеі быў выбіты асобны мэдаль з надпісам — „на злучзньне рускіх“ (Ruthenis Receptis). Жыгімонт III, з свайго боку, выдаў дзкрэт аб злучэньнні цэркваў. Даведаўшыся, што шмат праваслаўных вельмі абураны справай, зробленай без агульнай згоды Цярлецкім і Пацеем, кароль ўзяў пад сваю абарону, як іх, так і другіх епіскапаў, каторыя падпісалі акт вуніі. Не хапала толькі саборнага зацьвярджэньня. Спагадчыкі вуніі думалі абыйсьціся і бяз сабору, але праціўнікі вуніі, жадаючы зруйнаваць акт вуніі, зроблены без агульнай пастановы, трэбавалі, каб быў скліканы сабор.

Сабор быў скліканы ў Берасьці ў кастрычніку 1596 году. На сабор зьявіліся прадстаўнікі двох усходніх патрыярхаў, царградзкага і александрыйскага. Як і трэба было спадзявацца, адразу вынік разлад паміж двама кірункамі. Фактычна адбыліся два саборы. Адзін сабор складалі абаронцы вуніі пад старшынством львоўскага лацінскага арцыбіскупа Сулікоўскага, Другі сабор складалі праваслаўныя, нязгодныя з вуніяй, пад старшынством львоўскага ўсходняга епіскопа, Гедэона Балабана, з прысутнасьцю прадстаўнікоў ад усходніх патрыярхаў. Вуніяцкі сабор зрабіў пасяджэньне ў берасьцейскай саборнай царкве, а праваслаўны — ў прыватным будынку, бо Пацей, епіскап Уладзімерскі, да епархіі якога належала Бярэсьце, аддаў загад зачыніць для праціўнікаў вуніі ўсе цэрквы гораду. Прадстаўнікі сабораў некалькі раз заклікалі на свае пасяджэньні сваіх супернікаў, але нічога з гэтага ня вышла. Кожны з сабораў засядаў асобна і астаўся пры сваёй уласнай думцы аб вуніі. Вуніяты абвесьцілі анатэму і лішылі сану епіскапаў, што не згаджаліся на вунію, а праваслаўныя зрабілі тое самае ў адносінах да сваіх праціўнікаў. Ня гледзячы на такі канец сабору, польскі ўрад і рымскі папа пачалі офіцыяльна лічыць вунію адбытым фактам. На праваслаўную веру ўрад глядзеў, як на сэкту, „схізму“. У праваслаўных пачалі адбіраць цэрквы і манастыры, забралі Зофійскую саборную царкву ў Кіеве. Па гарадох было забаронена адпраўляць праваслаўнае набажэнства.

Праваслаўныя ўдзержвалі за сабою Кіева-Пячэрскі манастыр і мітрапалічую катэдру ў Кіеве. У далейшыя часы з ліку кіеўскіх мітрапалітаў сваею чыннасьцю праславіўся энэргічны і з вялікаю эрудыцыяю чалавек, Пятро Магіла.