Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэформацыя ўзяла ў царквы лепшыя сілы на сваю творчасьць; адроджанае і з’арганізованае каталіцтва рабіла тое самае. Люблінская вунія, якая прынясла польскі дзяржаўны і соцыяльна культурны ўплыў, ставіла праваслаўную царкву ў паніжанае палажэньне, бо дзяржаўнай вераю Польшчы было каталіцтва. У той час, напрыклад, як каталіцкія біскупы мелі месца ў Сэнаце, праваслаўныя епіскапы іх ня мелі. Старажытнае ў Беларусі права патронату сьвецкіх асобаў і ўстановаў над царквою ў даны мамэнт было таксама шкадлівым для палажзньня царквы. Калі раней Літоўска-Беларускі вялікі князь, магнат, шляхціч, ці меская грамада былі патронамі, апякунамі, абаронцамі цэркваў ці царкоўных установаў, то гэта давала царкве абарону і экаснамічную сілу. Патроны клапаціліся аб тым, каб царквы мелі добрых сьвяшчэньнікаў, былі забясьпечаны і г. д. Але гэты мэдаль меў і адваротны бок. Патрон меў права ўмяшацца ў жыцьцё царквы. Часта рэформацыя рабіла патрона протэстантам, польска-каталіцкі ўплыў — паляком і каталіком. Разумеецца, такі патрон ня мог мець аніякай пашаны да свае установы, а часьцей ён толькі шкодзіў ёй. На чале праваслаўных эпархіяў, манастыроў, цэркваў такі патрон ставіў карысных і прыемных яму людзей, каторыя бачылі ў сваіх пасадах ня духоўны абавязак, а „духоўны хлеб“. Бывалі і такія здарэньні, што патроны давалі манашацкую пасаду асобе жанатай і сьвецкай; гэтая асоба лічылася „нарэчэнным“ епіскапам ці ігуменам і кіравала пастваю цераз вікарыя, астаючыся ў мірскім стане. Пэўна, што патрэбаваць ад такіх асобаў духоўнай асьветы і набожнага жыцьця ня было магчыма. Усе памяткі таго часу сьведчаць аб нягодным і непадобным жыцьці духавенства вышэйшага і ніжэйшага, чорнага і белага. Адзін сучасны твор так малюе гэты недахоп царкоўнага жыцьця таго часу: „Аще ли кто вопрошает их (духоўных асоб) о книгах, то отвещают глаголюще: убози есьмы, не имамы чим книг стяжати. Ходят-же не яко убози, но ризы носяще светлы и блещащеся, расширяюще воскрылья, шеиже яко у тельцов, на заколеніе упитанных; ученик много, паче-же поваров множество, а другая-же студ и глаголати“.

Калі паднялося пытаньне аб вуніі, то такое палажэньне праваслаўнай царквы давала як-бы грунт для вуніі. Вунія дакляравала дадь вышэйшаму духавенству сэнатарскія крэслы, апроч таго, яна патрэбавала скасаваньня кантролю сьвецкіх установаў і асобаў над царквою. І тым і другім вунія прыцягвала да сябе прадстаўнікоў вышэйшага духавенства царквы. У 1591 годзе некаторыя з праваслаўных епіскапаў падалі каралю Жыгімонту заяву аб прызнаньні імі галавенства папы над праваслаўнымі пад умоваю, каб былі ў праваслаўнай царкве пакінуты ўсходнія абрады.