Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ ў бытнасьць сваю архімадрытам Кіеўскай Лаўры ён заснаваў пры ёй раней духоўную школу, каторую потым перарабіў ў вышэйшую школу, акадэмію. Сюды ён выпісаў з усходу добрых прафэсароў і зьбіраў вакод акадэміі і ў акадзмію моладзь, каторая шукала прасьветы. Гэтая школа доўга была цэнтрам прасьветы, як для заходніх рускіх, так і для Масквы.

Акт Берасьцейскай царкоўнай вуніі мае ня столькі царкоўнае, сколькі палітычнае і нацыянальнае значэньне. Гэтая вунія ёсьць працяг вуніі Люблінскай. Справа была ня толькі ў тым, што праваслаўны кідаў веру бацькоў сваіх і рабіўся каталіком і вуніятам, а і ў тым, што ён прымаў культурны і нацыянальны ўплыў Польшчы, пераставаў быць беларусам. Беларускі шляхціч-каталік праз нейкі час рабіўся ўжо польскім шляхцічам і парываў зьвязок з роднай нацыяй. Ён лічыў ужо сябе чалавекам нацыі з вышэйшай культурай і з пагордай глядзеў на мужыка, каторы дзяржаўся „схізматычнай“ веры. Зьявіліся на Беларусі дзьве веры: адна — каталіцка-вуніяцкая, панская, другая — праваслаўная, мужыцкая. Трэба ўсё-ж такі ад’значыць, што вуніяты ня доўга панавалі, бо сама па сабе вунія ня была патрэбна ні езуітам, ні Польшчы. Калі выявілася, што вунія, як мост, не пераводзіць пад польска-каталіцкі ўплыў шырокіх масаў, яе перасталі лічыць патрэбнаю і прывілегірованаю.

Вунія, такім спосабам, прынясла на Беларусь разлад і барацьбу. Яна, як і Люблінская вунія, касавала незалежнасьць Беларусі і павінна была выклікаць у Беларусі проці сябе протэст. Гэтым протэстам, барацьбою за палітычную, нацыянальна-культурную і рэлігійную волю запоўнена гісторыя трэцяга пэрыяду.



Палітычна-соцыяльны лад Польшчы.

Вуніі 1569 і 1596-га гадоў інкорпоравалі Беларусь у Польскую дзяржаву. Беларусь перастала істнаваць, як незалежная дзяржава. Разумеецца, што польскі ўплыў, пасьля вуніяў, мог вольна пашырацца на нашай бацькаўшчыне. Дзякуючы гэтаму, нам трэба пазнаёміцца з тым, што было ў Польшчы, каторая рабіла гэты ўплыў, якім палітычна-соцыяльным зьместам было запоўнена яе жыцьцё. Гэты зьмест жыцьця будзе зьместам жыцьця і Беларусі, каторая разам з Польшчай (і Літвой) злажыла дзяржаву „Рэч Паспалітую“.

Законадаўчую ўладу ў гаспадарстве меў „Вальны“ (агульны) Сойм, каторы складаўся з сэнату (рады) і пасольскай