Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там палітычных і соцыяльных пытаньняў. Ён лёгка закрануў розум і толькі розум шляхоцкага і мяшчанскага станаў. Мужык таго часу ўжо глыбока спусьціўся ўніз па соцыяльных сходах і ня цікавіў ня толькі паноў-протэстантаў, але нават тых рэформацкіх дзеячоў, якія тут працавалі. Беларусь і Польшча, як мы казалі вышэй, ня мела свайго Тамаша Мюнцара, каторы рэформацыю ў Нямеччыне зрабіў мужыцкай справай. Усе гэтыя недахопы загубілі ў нас такі цікавы, паступовы рух, як рэформацыя, — і адкрылі дарогу для працы езуітаў і для клерыкальнага настрою грамадзянетва ў Польшчы.

Мы ня будзем тут даваць гісторыю і рабіць характэрыстыку ордэну езуітаў. Усё гэта добра вядома з агульнай, заходняй гісторыі. Мы толькі ад’значым, што езуіты, як арганізацыя, ёсьць тыповая партыя нашага часу. Яна мела сваю праграму максімум (Божую славу на зямлі), сваю праграму мінімум (пашырэньне каталіцтва і ўлады папы); мела практычную, а не ідэалістычную мораль і этыку, чыста вайсковую дысцыпліну і добра пастаўленую консьпірацыю. Усе гэтыя факты рабілі ордэн магутнай сілай, каторая, дзе-б яна не зьявілася, пачынала хутка і энэргічна сваю больш палітыка-грамадзкую, чым чыста рэлігійную працу. Так было і на Беларусі і ў Польшчы.

Выклікаў езуітаў з Захаду для змаганьня з рэформацыяй віленскі каталіцкі біскуп Валярыян Пратасэвіч. Езуітаў ня трэба было доўга клікаць на працу. У 1569 годзе, якраз у час Люблінскай вуніі, пяць чалавек езуітаў ужо пачалі сваю працу ў Вільні. Усё гэта былі людзі разумныя, вучоныя, добрыя прамоўцы, энэргічныя і стройна арганізованыя. Найраней трэба было ім захапіць у свае рукі палітыку. Для гэтай мэты яны ўвайшлі ў палацы заможнага панства, як духоўнікі, як дарадчыкі, як дамовыя настаўнікі. Узяўшы ў рукі сумленьне магнатаў і робячы уплыў на іх розум, яны дасталі магчымасьць здабыць і матэр’яльную, эканамічную забясьпеку на сваю працу. Забясьпечыўшы свой палітычны ўплыў і эканамічнае палажэньне, ордэн прыняўся за народныя масы. Сярод народнай масы найлепшы матар’ял для ўплыву складае моладзь. З яе пачынае сваю працу партыя, з яе павінны былі пачаць сваю працу і езуіты. Хутка ў Вільні езуіты заснавалі сваю школу, так званы колегіум. Закранутая рэфармацыйным рухам грамадзянства, спачатку ня пушчала сваіх дзяцей у каталіцкі колегіум, але езуіты ня спынялі працы, хоць ува ўсей школе ў іх было толькі 15 вучняў. Адукацыйная справа, добра наладжаная, настаўнікі, адказваючыя свайму стану, добрыя адносіны да вучняў — усё гэта гаварыла само за сябе. Слава школы пачала расьці, пачаў расьці і лік вучняў. Цяпер езуіты сьмела маглі адчыняць свае школы і ў другіх мясцох.