Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гімонт Аўгуст не рабілі ніякіх перашкод для рэформацыйнага руху. Шмат духоўных асобаў кідалі свой сан і станавіліся на чале новага вучэньня. Сярод вышэйшых станаў больш пашыраўся кальвінізм, а лютэранства зацікаўлівала мяшчанскую клясу. У палавіне 16 стагодзьдзя ў землях гаспадарства рэформацыя мела такі ўплыў, што сучасьнікі, гаворачы аб шляхце, лічылі яе цалком протэстанскай. І тут была некая праўда. Вядома, напрыклад, што ў Наваградзкім ваяводзтве з 600 фаміліяў праваслаўных шляхцічаў асталося ў старой сваёй веры ўсяго толькі шаснаццаць. Беларусь стала месцам разьвіцьця рэфармацыйнай навукі і прасьветы. У Несьвіжы працавала добра арганізованая друкарня князя Мікалая Радзівіла Чорнага, вялікага маршалка Літоўска-Беларускага гаспадарства. Тут-жа зьбіраліся выдатнейшыя прапаведнікі і вучыцялі кальвінізму. Прыняў кальвінскую веру і сам Радзівіл, за ім пацягнулася і акалічная, залежная ад яго высокай пасады і вялікай маетнаеьці, шляхта. У Польшчу, Літву і Беларусь уцякалі людзі вольнага настрою рэлігійнай думкі, каторых гналі ў другіх краёх. У 1555 годзе з Італіі ўцёк у Кракаў Леліў Соцын, каторы не прызнаваў патройнасьці боства. Яго рэлігійныя пагляды, вядомыя пад назовам соцыніянства, антрынітарства і унітарызму, з Кракава хутка сталі пераходзіць і на Беларусь. У 1554 годзе павінен быў пакінуць сваю бацькаўшчыну — Маскву Феадос Касы са сваімі аднадумцамі. Ён, як і Соцын, але зусім незалежна ад яго, таксама вучыў аб адзіным, нятройчым бостве. У пачатку ён працуе ў Віцебшчыне, потым пераяжджае ў Вільню. Усе сучасьнікі гавораць, што гэта быў чалавек вялікай энэргіі і розуму і быў вельмі добры прапагандысты свае рэлігійнае навукі. Заслаўе, Менскага павету, і Любча, Наваградзкага павету, у сваіх друкарнях працавалі над выданьнем кніжак антытрынітарскага, унітарскага кірунку.

Трэба зазначыць, што рэформацыйны рух у Польшчы, Ліцьве і Беларусі ня меў ўсё-ж такі пад сабою пэўнага грунту. Ён меў у сабе такія недахопы, каторыя рабілі яму вялікую шкоду. Найперш, ён не даваў адзінай рэлігійнай тэорыі: ён распадаўся на шмат самых розных, непадобных адна да аднае, сэктаў. Такіх сэктаў можна было ў той час налічыць больш, як 70. І кожная з гэтых сэктаў лічыла праўдзівай толькі адну сябе і змагалася з іншымі сэктамі. А гэта было якраз у той час, калі заняпаўшая каталіцтва зноў паднялося, арганізавала і лічыла свае сілы на Трыдэнцкім саборы; калі яно высунула такіх сільных і практычных працаўнікоў на карысьць папства і царквы, як езуіты. Апроч таго, рэформацыйны рух, як у Польшчы, так і ў Беларусі, ня быў глыбокім рухам. Ён ня спусьціўся ў народныя нізы, не абурыў іх розуму і пачуцьця, не падняў