Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што грошы і ў кароне і ў вялікім княстве былі асобныя ў 16-м і нават у першай палавіне 17-га стагодзьдзя.

Вунія 1569 году шырока адчыніла браму для польскага ўплыву. Праўда, гэты ўплыў істнаваў і раней, але ён ня мог быць сільным. Цяпер для гэтага ўплыву ня было аніякіх перашкодаў. Польшча скарыстала цяжкае палажэньне вялікага княства, скасавала яго самабытны палітычны твар і прагнулася скасаваць твар культурны і нацыянальны. Гэта было грунтоўным недахопам вуніі, каторы налажыў сваю пячатку на далейшае сумеснае істнаваньне кароны і княства. Вунія була эгоістычнай з боку Польшчы. З далейшай гісторыі мы ведаем, што, пры націску Масквы і Татараў, княства нават не дастала ад Польшчы той дапамогі, якую Польшча дакляравала даць. Беларусь, апроч таго, увайшла ў дзяржаўны арганізм такога гаспадарства, якое ўжо пачало хварэць і палітычна і соцыяльна. Разумеецца, гэтая хвароба перадалася і Беларусі. З культурнага боку Беларусь таксама прайграла, бо польскі культурны ўплыў адарваў ад народу вышэйшыя станы, каторыя, апалячыўшыся, сталі чужымі для свайго народу.



Берасьцейская царкоўная вунія 1596 г.

Дзяржаўная Люблінская вунія забясьпечвала для Польшчы палітыка-соцыяльны і часткаю культурны ўплыў на Беларусь. Але быў яшчэ адзін факт у жыцьці злучаных дзяржаваў, які ставіў перашкоды для скасаваньня асобнага твару вялікага княства: у Польшчы панавала заходняя хрысьціянства, каталіцтва, на Беларусі — усходняя, праваслаўная вера. Гэты факт, апроч таго, блізіў Беларусь да Масквы, з чым Польшча не магла згадзіцца. Разумееца, што за вуніяй дзяржаўнай павінна было падняцца пытаньне і аб царкоўнай вуніі. Гэтае пытаньне паднялося-б раней 1596 году, каб ня было некай прычыны, якая адлажыла яго амаль што не на 30 гадоў. Такой прычынаю быў рэформацыйны рух, падняты ў Польшчы і пагражаўшы, як каталіцкай, так і праваслаўнай веры. Былі такія часы, калі можна было думаць, што рэформацыя, пашырыўшыся ў абедзьвюх дзяржавах, скасуе рэлігійную праціўнасьць паміж імі.

Рэформацыйны рух прышоў у Літоўска-Беларускую і Польскую дзяржавы зараз-жа пасьля пачатку яго ў Нямеччыне, у першай чэцьверці 16-га стагодзьдзя. Зьявіўся ён у палацы караля і вялікага князя Жыгімонта Старога. Тут яго стаў пашыраць духоўнік жонкі караля Боны, Францішак Ліппамані. З палацу караля і вялікага князя рэформацыя выйшла на вуліцу. Гаспадары Жыгімонт Стары і Жы-