Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб гэтым, паслы Літвы і Беларусі зноў зьявіліся ў Люблін. Яны пратэставалі проці таго, што было зроблена, кажучы, што Польшча ня мае права прылучыць да свае тэрыторыі землі, каторые ад веку належалі да Літвы і Беларусі. Палякі не адступаліся ад зробленай імі крыўды. Яны бачылі, што Літва і Беларусь знаходзяцца ў такіх цяжкіх варунках, што ў іх няма магчымасьці аружжам бараніць свае правы; што Літва і Беларусь павінны будуць згадзіцца і на такую несправядлівую і крыўдную вунію. Справа ў тым, што Літоўска-Беларускаму гаспадарству на ўсходзе пагражала Масква, на поўдні пагражалі Татары і Туркі. Апроч таго, і Польшча стала-б ворагам, калі-б з ёю ня была зроблена вунія.

Бачучы, што ніякага ратунку няма, літоўска-беларускія паслы: Хадкевіч, Радзівіл і іншыя, малілі палякоў і свайго апошняга вялікага князя з роду Ягелавага, каб яны не рабілі крыўды іх гаспадарству, не паніжалі яго і не адрэзвалі ад яго векавечных яго земляў. Яны кінуліся на калені з плачам перад Жыгімонтам, просячы яго ня губіць гаспадарства, не аддаваць яго ў польскую няволю. Але і кароль і палякі ня выказалі спагады. Жыгімонт прыказаў ім прыняць вунію і прысягнуць Польшчы. Гэтая прысяга на вунію і адбылася 1-га ліпня 1569 году.

На грунце ўмоваў Люблінскай вуніі, Літва і Беларусь злучаюцца з Польшчай у вадно цела, у вадзін дзяржаўны арганізм. Новая непадзельная дзяржава дастае назоў Рэч Паспалітая, іначай кажучы — Рэспубліка. Два злучаныя гаспадарствы маюць аднаго гаспадара, катары носіць тытул „кароль польскі і вялікі князь літоўскі і рускі“. Кароль займае пасад не па спадчыне, а па абраньні. Выбіраюць гаспадара народы абедзьвюх дзяржаваў разам, для якой мэты зьбіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя гаспадара адбываецца ў Кракаве. Літва і Беларусь ня маюць права абраць для сябе асобнага вялікага князя. Сойм у тым і другім гаспадарстве адзін: ён складаецца з дэпутатаў, абраных на мясцовых сойміках. Калі ў Літоўска-Беларускім гаспадарстве ёсьць якія-колечы пастановы, нязгодныя з умовамі вуніі, то яны касуюцца. Грашавыя знакі ў абедзьвюх дзяржавах агульныя. Паміж Польшчай, з аднаго боку, і Літвой і Беларусьсю, з другога боку, мяжы няма. Тавары перавозяцца з аднэй стараны ў другую вольна, бяз усякіх гандлёвых пошлінаў і налогаў. Падданыя абодвух гаспадарстваў маюць права купляць і валадаць нярухомай маетнаесцю і ў той і ў другой старане. Волынь, Падольле і Падлясьсе былі аддзелены ад Літвы і Беларусі і прылучаны да Польшчы, як землі кароны. Ня гледзячы на вунію, кожная з дзяржаваў захоўвала свае асобныя войскі, законы і некаторыя з важнейшых дзяржаўных пасадаў. Трэба таксама ад’значыць,