Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трэці пэрыяд гісторыі Беларусі.
(ХVІ–ХVІІI ст.)



Люблінская вунія 1569 г.

Ня гледзячы на вунію 1386 году, Літва і Беларусь ня зьліліся з Польшчай за час мінулага пэрыяду. Абедзьве дзяржавы захоўвалі свой палітычны і культурны твар. Не дарма вуніі і пасьля 1386-га году некалькі разоў паўтараюцца юрыдычна. Гэты факт юрыдычных паўтарэньняў сьведчыць аб тым, што кожны з юрыдычных актаў ня меў жыцьцёвай, фактычнай сілы. Але з другога боку гэты факт сьведчыць і аб тым, што былі нейкія ўмовы ў жыцьці абедзьвюх дзяржаваў, каторыя прымушалі тварыць многа разоў юрыдычныя вуніі. За час супольнага юрыдычнага жыцьця ў Ліцьве і Беларусі стварыліся такія дзяржаўныя, соцыяльныя і культурныя зьявы, каторыя збліжалі гаспадарства з Польшчай. Гэтыя зьявы залежалі, так ад паступовага руху ў жыцьці самага гаспадарства, як і ад польскага ўплыву. Гарады дасталі Майдэборскае права; шляхта пачала займаць такое становішча, пры каторым згінула ўлада караля і правы другіх станаў гаспадарства; у вышэйшыя станы сачылася польская культура і выціскала культуру беларускую і г. д. Усё гэта павінна была ўкрапляць і гатаваць глебу для фактычнай рэальнай вуніі. Да гэтага-ж вялі і чыста надворныя, часам прыпадковыя, падзеі ў абодвух гаспадарствах.

Мы ведаем, што, пачынаючы з канца 14 веку, на Літву і Беларусь ідзе націск з усходу, з боку Маскоўскага гаспадарства. Гэты націск пустошыць і руйнуе асабліва беларускія землі. У другой палавіне 16 стагодзьдзя (1558–1582) з перарывамі і пераменным шчасьцем цягнулася, так званая Лівонская вайна, пачатая Іванам Грозным. Лівонія, разьбітая маскоўскімі войскамі, аддалася пад абарону Літвы, і Іван пусьціў свае войскі на Літоўска-Беларускае гаспадарства. Маскоўская армія, больш, як у 250 тысячаў, у 1563 годзе аблажыла і ўзяла горад Полацак. Шмат народу загінула,