Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зборнік у Літоўска-Беларускім гаспадарсцьве выйшаў раней, як зборнік ў Маскоўскім гаспадарсцьве на 29 гадоў. Маскоўскае законадаўства гэтага часу падлягло ўплыву мангольскіх нораваў, што значна зацямняе даўнейшую традыцыю гуманнай „Русскай Праўды“. Што датычыць да поўнасьці зборнікаў, то і зборнік маскоўскі таксама немагчыма прызнаць вычэрпваючым і поўным. У яго зьмест уваходзяць амаль-што выключна формы судатворства і артыкулы аб судавых пошлінах.

Праз другую палавіну ХV і першую чверць ХVІ стагодзьдзя Статут Казімера перарабляецца, дапаўняецца новымі граматамі і пастановамі, пакуль не вырастае ў шырокі поўны кодэкс законаў Літоўска-Беларускай дзяржавы. Як такі, ён вядомы пад назовам „Статут Вялікага Княства Літоўскага“. Першы раз ён выданы ў 1529 годзе ў часы кіраваняня Жыгімонта I Казіміравіча Старога. Тут беларускае права, як угалоўнае, так і грамадзкае знайшло сваю поўную выразнасьць. Ёсьць тры рэдакцыі Літоўскага Статуту. Першая, самая поўная, выдана, як мы казалі, у 1529 годзе. Дзьве другія рэдакцыі выданы ў 1566 і ў 1588 гадох. Закрапіўшы ў сваім зьмесьце старажытныя „рускія“ асновы права, Статуты аднак-жа не маглі ад’значыць і новых формаў жыцьця, бо і формы чалавечага жыцьця, як і факты, маюць сваю эволюцыю. Першы Статут, як зьявіўшыся найраней, дае нам права ў найменш закранутым эвалюцыяй выглядзе. Што датычыць другога і трэцяга Статуту, то перамены жыцьця і польскі ўплыў ужо налажылі на іх зьмест сваю пячатку. Захоўваючы ў сваім зьмесьце старыя формы ўгалоўнага і грамадзянскага права, яны ад’значаюць ужо новыя формы права дзяржаўнага, ад’значаюць і новы соцыяльны строй польскага пэрыяду беларускай гісторыі, увесь прасякнуты панскімі, шляхоцкімі паглядамі і тэндэнцыямі.

Ня гледзячы на тое, што трэцяя рэдакцыя Статуту была выдана пасьля Люблінскай вуніі, калі Літва і Беларусь страцілі сваю палітычную і культурную незалежнасьць, Літоўскі Статут ува ўсіх трох рэдакцыях надрукованы ў беларускай мове, каторая была ў той час ня „мужыцкай“ мовай нашага часу, а мовай культурнай і дзяржаўнай. Што гэта так, можна бачыць з ніжэйпаданага выпісу з Статуту: „Пісар земскі маеть поруску, літэрамі і словы рускімі, все лісты, выпісы і позвы пісалі, а не іншым езыком і словы“.

Аб высокасьці культуры Літоўска-Беларускай дзяржавы сьведчыць вялікае разьвіцьцё беларускага друку. Мы ведаем, што калі Заходняя Эўропа перажыла малакультурныя часы сярэдніх вякоў і пачала сваю новую гістарычную працу, то першай справай культуры, якая нібы праснулася, было адкрыцьцё друку, а друк адкрыў для культуры шлях у шырокія колы грамадзянства. У 1445 годзе Ян Гутэнбэрг у Нюрэнбэргу надрукаваў нямецкую Біблію. Так, праз 28