Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кароль Людзьвіг Вэнгерскі. Пасьля яго асталіся тры дачкі: Кацярына, Марыя і Ядзьвіга. Фамілія караля хацела пасадзіць на пасадзе сярэднюю дачку Марыю, каторая была жонкаю караля Вэнгерскага. Зьвязак Польшчы з Вэнгрыяй не падабаўся паном, дзякуючы таму, што нябожчык кароль, апіраючыся на Вэнгрыю, дзяржаў сябе даволі незалежна ад паноў. Два гады цягнулася бескаралеўе. Толькі ў 1384 годзе паміж фаміліяю караля і панамі зрабілася згода. Каралева паслала на польскі пасад малодшую дачку Ядзьвігу, 13-цёх гадоў. Было зразумела, што Ядзьвіга не магла сама кіраваць гаспадарствам, тым больш, што Польшчы, як і Ліцьве, цяжка прыходзілася ад крыжакоў. Трэба было знайсьці такога чалавека для Ядзьвігі, каторы быў-бы ня столькі прыемным для яе, сколькі карысным для Польшчы. Ягайла, Літоўска-Беларускі гаспадар, здаваўся паном падхадзячым для гэтай мэты: перш за ўсё, Ліцьве пагражаў той самы вораг, што і Польшчы; апроч таго, хатнія спрэчкі ў Ліцьве за ўладу рабілі Ягайлу больш згаворным з польскімі панамі. Апроч палітычных думак, польскія паны дзяржаліся і сваіх клясавых інтарэсаў. Яны былі пераконаны ў тым, што Ягайла, у падзяку ім за сваё абраньне, пашырыць іх правы і прывілеі. Духавенства таксама спадзявалася, што шлюб Ядзьвігі з Ягайлам пашырыць і рэлігійна-палітычны ўплыў на Літву. І тыя ў другія не абмыліліся.

Ягайла ў 1385-м годзе дастаў з Польшчы прапазыцыю аб шлюбе з Ядзьвігаю і злучэньні з Польшчаю. З якою ахвотаю ён адгукнуўся на гэтую прапазыцыю — відаць з тых абавязкаў, якія налажыў ён на сябе і на сваё гаспадарства. На радах польскіх паслоў ў Крэве ён абавязаўся прыняць каталіцкую веру са сваімі братамі, сваякамі, народам літоўскім знатным і простым, даваць грошы свайго гаспадарства на патрэбы Польшчы, дапамагчы Польшчы заняць паўднёвыя аднятыя тэрыторыі, заплаціць адступнога 200.000 флёрынаў быўшаму жаніху Ядзьвігі, прынцу Вільгэльму Аўстрыйскаму і на вечны час прылучыць Літоўска-Беларускае гаспадарства да кароны Польскай. Польшча за ўсё гэта дакляравала Ліцьве і Беларусі дапамогу ў барацьбе з крыжакамі.

На зьезьдзе ў Ваўкавыску былі ўхвалены такія ўмовы злучэньня Польшчы з Літоўска-Беларускім гаспадарствам: кароль і вялікі князь у злучаных дзяржавах павінен быць адзін; упачатку гэтая асоба ёсьць Ягайла, потым просты патомак яго і Ядзьвігі; надворныя зносіны ў справах, датычачых абедзьвюх дзяржаваў, а таксама і абарона тэрыторыі робяцца супольна. Хатняе кіраваньне ў кожным гаспадарсцьве асобнае: і ў Літоўска-Беларускай дзяржаве і ў Польшчы маюцца — асобныя войскі, асобны скарб і асобныя ўрады. Апроч таго, як было ўжо сказана вышэй, Ягайла меў