Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абавязак прыняць каталіцтва і шырыць яго паміж ліцьвіноў. Беларускаму насяленьню была пакінена свабода быць усходня-хрысьціянскай веры.

Так адбылася першая вунія Літоўска-Беларускай дзяржавы з Польшчай. Гэтая вунія залежала ня толькі ад надворных прычынаў, але і ад прычынаў хатніх. Злучэньнем з Польшчай Літоўска-Беларускі ўрад жадаў ня толькі здабыць дапамогу ў барацьбе з суседзямі, але і пасіліць становішча велікакняскай улады ў маладым гаспадарстве.

Вунія 1386-га году разглядалася да нашага часу толькі, як вунія дынастычна-пэрсональная. Лічылася, што два гаспадарствы злучыліся адно з адным толькі праз асобу агульнага для абедзьвюх дзяржаваў монарха і яго наступнікаў, патомкаў; што вунія не мяняла юрыдычнага грунту другіх бакоў дзяржаўнага і грамадзянскага жыцьця. Такі пагляд немагчыма прызнаць справядлівым. Патрэбна ад’значыць, што юрыдычна, па тэксьце дагавору, вунія 1386 году была болш, чым дынастычна-пэрсанальнаю. Яна была, як-бы інкорпорацыяю дзяржавы Літоўска-Беларускай у каралеўства Польскае. Юрыдычна літоўска-беларускія землі на вечныыя часы прылучаліся да кароны польскай. Па дагавору з 1386-га году, як-бы зусім прыпынялася незалежнае і самастойнае істнаваньне вялікага княства, — і яно рабілася разам з Польшчаю адным палітычным дзяржаўным арганізмам. Не дарма пасьля вуніі ўсе літоўска-беларускія князі павінны былі прыняць прысягу на вернасьць кароне польскай і літоўска-беларускія баяры каталікі дасталі такія самыя правы, якія былі ў польскіх паноў.

Так стаяла справа з юрыдычнага боку. Але фактычна далёка не заўсёды бывае тое, што пішацца ў юрыдычных ктах. Так было і тут. Вунія была зроблена больш на паперы, чым у жыцьці. Праўда, ужо адчыняецца шлях для палітычнага польскага і рэлігійнага каталіцкага ўплыву, але фундамэнтальнай зьмены жыцьця адразу ня будзе. Літва і і Беларусь доўга яшчэ, аж да другой палавіны ХVІ-га стагодзьдзя, будуць жыць сваім асобным жыцьцём, баронячыся ад пачатага ўплыву. Кірунак жыцьця пасьля вуніі 1386 году астаецца той самы, які быў і да гэтага году. Пэрыяд Літоўска-Беларускай дзяржавы ў гісторыі Беларусі не перарываецца.

Калі мы паглядзім на далейшае дзяржаўна-палітычнае жыцьцё Літвы і Беларусі, то пабачым, што самастойнасьць Літоўска-Беларускага гаспадарства пасьля 1386 году фактычна ня была згублена. За прыкладам ісьці далёка ня трэба, даволі пазнаёміцца па якім-нябудзь падручніку з кіраваньнем Вітаўта, каторы быў асобным вялікім князем Літвы і Беларусі (1392–1430), ня гледзячы на ўмову вуніі.