Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

група. Нашы продкі ня толькі служаць у войсках гаспадара, але і складаюць іх значную частку. Ім, як найбольш культурнаму элемэнту, даручаецца каманда над вайсковымі часткамі і абарона ад ворагаў межаў гаспадарства. Яны кіруюць ад імя гаспадара, як асобнымі гарадамі, так і цэлымі тэрыторыямі. Ім перад усімі прызнаецца права і даручаюцца такія справы, дзе асабліва патрэбна адукацыя і лоўкасьць, напрыклад, зносіны вялікага княства з суседнімі гаспадарствамі. Адным словам, мы бачым, што нашыя продкі, яе культурны элемэнт, займаюць пачэснае месца ў палітычных і грамадзянскіх справах гаспадарства. Ідзе згоднае збліжэньне паміж двумя народамі, У Літоўска-Беларускім гаспадарстве кіруе гаспадар — ліцьвін, а пануе прасьвета і культура беларуса. Есьць нават такая думка, што гаспадары дзяржавы ня былі прыроднымі ліцьвінамі, а патомкамі тых князёў Полацкай Русі, каторыя раней, у канцы папярэдняга пэрыяду, уцяклі ў Літву ад бязладзьдзя, якое настала ў Полаччыне. Ня ўваходзячы ў разгляд правільнасьці гэтай думкі, мы ўсё-ж такі павінны ад’значыць, што самы гаспадары княства лічылі сябе ліцьвінамі. Гэтае літоўскае самапачуцьцё ня было аднак-жа шовіністычным. Усе яны добра ведаюць беларускую мову, многія з іх прыймаюць усходнюю хрысьціянскую веру і бяруць шлюбы з беларускімі княжнамі. Беларуская мова пануе ня толькі ў палацы вялікага князя, але і сярод грамадзянства. Дзяржаўныя пастановы выдаюцца раней у дзьвёх мовах, а потым амаль што ня выключна ў беларускай мове. Гаспадар, лічучы сябе ліцьвіном па нацыі, прызнаваў, што ён, як галава гаспадарства, ёсьць прадстаўнік той і другой нацыі. У офіцыяльных граматах і ў зносінах з суседнімі народамі ён называе сябе царом Ліцьвіноў і Русінаў (Rex Litwinorum Ruthenorumque). Іначай і быць не магло, бо дзьве трэйція часткі яго земляў былі беларускія.

Ня гледзячы на тое, што ў ліцьвіноў была вера паганская, а ў беларусаў усходня-хрысьціянская, абедзьве нацыі жылі ў згодзе. У дзяржаве пануе шырокая верацярпімасьць. Да якой-бы веры хто ні належаў, ён служыць аднаму Богу. Гедымін, адказаваючы на адну з прапазыцыяў рымскага папы, у сваёй грамаце так піша аб гэтым: „Я казаў, што дазволю хрысьціянам маліцца па звычаю іх веры: русінам па іх звычаю, паляком — па іх. А мы, ліцьвіны, будзем маліцца па нашым звычаю, бо ўсе мы паважаем аднаго Бога“. Трэба ўсё-ж такі ад’значыць, што ліцьвіны пачалі браць у беларусаў іх культуру, мову і нават веру. Так, напрыклад, вядома, што ў канцы ХІV-га стагодзьдзя больш, як 50 літоўскіх мясцовых князёў дзяржаліся ўcходня-хрысьціянскай веры, бо яна мела ў сабе больш культурных элемэнтаў, як паганcкая вера. Аб гэтым-жа сьведчыць і польскі