Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(glabiferi), ці Лівонскім. Відочная ад’знака рыцараў-манахаў гэтага ордэну такая: белы плашч з чырвоным крыжам і мечом на плячох. Сябры ордэну дасталі ад папы ня толькі абавязак пашыраць хрысьціянства, але і права ўладаць пакорнымі землямі залежна ад рыскага біскупа. Крыжам, мечам і агнём робяць яны сваю справу, падняваліваюць ліваў і ліцьвіноў і сілком перарабляюць іх на хрысьціянаў. Каб лепш дзяржаць у сваіх руках новых хрысьціян, яны муруюць крэпкія замчышчы ў Крэйцбургу, Дынабургу, Волькэнбэргу, Люцыне, Рэжыцы і г. е. Бяз страху седзячы ў мурох сваіх замкаў, яны зьняволіваюць і гэрманізуюць край ад паўночнай мяжы цяперашняй ковеншчыны да Фінскай затокі і да Пскоўшчыны. Мясцовыя жыхары, згубіўшыя вольнасьць і сілком пераробляныя на хрысьціянаў, падымаюць паўстаньні і гуртуюцца каб мець магчымасьць абароны ад уціску.

Крыху пазьней ад Лівонскага ордэну (1225 г.) пры Балтыцкім моры, паміж Нёманам і Віслай, на землях літоўскага племяньня Прусаў абсеўся другі духоўна-рыцарскі ордэн — Тэўтонскі. Звявіўся ён сюды з Палестыны, гдзе істнаваў з часу трэйцяга крыжавога паходу. Задзержацца ў Палестыне на далейшыя часы ён ня мог, бо там мусульмане пачалі праганяць крыжакоў. У такі цяжкі для ордэну мамэнт да яго зьвярнуўся адзін польскі удзельны князь, гэрцог Мазавецкі Канрад. Ён запрасіў да сябе рыцараў тэўтонскага ордэну, каб яны баранілі аго землі ад нападаў літоўскага племя Прусаў. Калі рыцары аселі на новым месцы, пачалося іх змаганьне з Прусамі. Барацьба была ўпорлівая і крывавая. Дзякуючы свайму ваяўніцкаму мастацтву і добрай зброі, урэшце тэўтонцы адзержалі верх. Прусы прымушаны былі часткаю выселіцца на паўднёвы ўсход, часткаю загінулі ў няроўнай барацьбе, часткаю зьліліся з перамогшымі іх немцамі. Літоўскі нацыянальпы твар іх сьцёрся, а імя перайшло на немцаў, каторыя зрабілі гэты літоўскі край сваею калёніяю.

У 1137-м годзе абадва ордэны злучыліся, каб лепш змагацца з Літвою. Ліцьвіны, ўстрывожаныя гэтымі суседзямі пачалі з імі крываваю барацьбу, баронячы крэпка сваю народнасьць. Пэўна, што і літоўскім пляменьням трэба было злучацца ў адно сільнае гаспадарства, каб цалком не загінуць у гэтай барацьбе.

Такім спосабам, само жыцьцё прымушала літоўскія пляменьні да аб’яднаньня. З двох бакоў былі яны сьціснуты сваімі суседзямі. З аднаго боку, — з ўсходу, напіралі на