Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іх усходнія славяне, з другога боку, — з заходу, ішоў гвалтоўны нямецкі ўціск. Літоўцам у адказ на гэты двохбочны націск прышлося гуртавацца. Раней яны гуртуюцца ў ваенныя сувязі, пазьней з гэтых сувязяў вынікае грамадзянская і дзяржаўная арганізацыя. Арганізуючы адпор сваім заходнім і ўсходнім суседзям, ліцьвіны падаліся некалькі на ўсход, бо славяне былі слабейшыя за немцаў; ліцьвіны пасунуліся ў бок меншага праціўленьня. Спаткаўшыся з полацкімі славянамі ўжо на славянскай тэрыторыі, ліцьвіны аказаліся з палітычна-арганізацыйнага боку сільнейшымі і пачалі творчую працу ў Полаччыне. Так пачаўся пэрыяд супольнага жыцьця ў адным гаспадаратве ліцьвіноў і Полацкай Русі, пэрыяд Літоўска-Беларускага гаспадарства.