Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шуму, ціха і згодна, як гандляры. Праз нейкі час разам з гандлярамі прыехаў сюды сьвяшчэньнік Мэйнгард. Ён пабудаваў тут цэркву і пачаў шырыць хрысьціянскую прасьвету сярод ліцьвіноў. З ім зьявіліся другія місыянэры. Трымаючы ў руках крыж, яны за пазухаю мелі камень. Гэта відаць з таго, што хутка тут ўжо будуецца крэпкі замак, муры і вежы якога пануюць над акружнымі лясамі і балотамі. Гэты замак рабіў місыянэраў панамі над мясцовым людам і даваў ім магчымасьць мець ня толькі моральную, але і палітычную сілу. Раней, калі ліцьвіны і іх суседзі Лівы бачылі ў прышоўшых людзях прапаведнікаў новай веры, яны прыслухоўваліся да іх слоў і зварачалі ўвагу на новыя праўды. Але часам адносіны да людзей з крыжам ў руках зьмяніліся. Мясцовыя жыхары сталі добра прыглядацца да чужынцаў і хутка пабачылі, што місыянэры не так цікавяцца сваім духоўным уплывам, як пашырэньнем і ўкрэпленьнем свае ўлады ў гэтым краі. Пасьля гэтага яны ня надта ахвотна сталі слухаць прапаведнікаў, а потым і зусім перасталі. Праз нейкі час мы бачым, што ўжо ў Ліцьве выбухаюць паўстаньні. Часта нямецкіх місыянэраў разам з гандлярамі праганяюць з краю. Ліцьвіны і Лівы прыняўшыя хрышчэньне, пры першай магчымасьці зноў апускаюцца ў чыстыя воды Дзьвіны, змываюць з сябе хрысьціянства і адсылаюць яго па Дзьвіне назад да немцаў, адкуль яно і прышло. Калі на Заходзе даведаліся аб гэтым, то рымскі папа абвесьціў крыжовы паход на Лівонію і Літву, бо ў той час у Заходняй Эўропе якраз ішла эпоха крыжовых паходаў. Розныя клясы заходняга грамадзянства, дабіваючыся сваіх палітычных і эканамічных мэтаў, давалі матэр’ял і грунт для гэтай эпохі. Пад знакам крыжа хаваліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы учасьнікаў паходаў: рыцары шукалі новых земляў — фэодаў, гандляры новых рынкаў, мужыкі, сэрвы — новага жыцьця, духавенства, новых парахвіяў і г. далей. Гэты натоўп з далёкімі ад хрысьціянства мэтамі і інтарэсамі прышоў з Заходняй Эўропы ў Лівонію і Літву для пашырэньня рэлігіі Вялікага Хрыста.

У 1200-м годзе пры вусьці Заходняй Дзьвіны ўжо зьяўляецца крыжовае апалчэньне, на чале якога стаіць будучы біскуп Лівоніі Альбэрт Буксгеўдэн. З крыжам, такім спосабам на Літву прышоў меч. У 1201-м годзе Ямбэрт закладае горад Рыгу, каторую робіць месцам свае катэдры. У гэгым-жа годзе ён засновавае для Літвы і Лівоніі рыцарска-манашаскі ордэн, падобен да тых, якія заснаваліся ў Палестыне. Новы ордэн, дастаўшы статут палестынскага ордэну тампліэраў, пачаў называцца брацтвам Хрыстовай дружыны (fratres miliciae Christi), а потым ордэнам мечаносцаў