Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Куроны (па заходняй номэнклятуры), ці Корсь (па рускіх летапісах). Паміж утокаў рэкаў Нёмана і Віслы жылі прусы, каторыя, водлуг паданьняў, дзяліліся яшчэ на 10 каленаў — родаў. Назвы двох з гэтых каленаў сустрэкаюцца ў Аляксандрыйскага вучонага ІІ стагодзьдзя па Нарадж. Хрыст. Птолёмэа. Апроч таго, магчыма назваць такія літоўскія пляменьні: Жамойт (Ковеншчына), Аўкстота (Віленшчына), Ятвягі (Горадзеншчына). Усе гэтыя пляменьні доўга жылі ня толькі розна, а навет і воража адно з другім.

Вучоныя па мове ліцьвіноў і па другіх ад’знаках прызналі, што яны належаць да арыйскіх ці, йначай кажучы, да індаэўропэйскіх народаў. Да гэтага-ж караня належаць Пэрсы, Грэкі, Рымляны, Кэльты, Гэрманфы і Славяны. У той час, як мовы ўсіх пералічаных народаў далёка адыйшлі ў сваім разьвітку ад свае старое арыйскае мовы, мова навет сучасных нам Ліцьвіноў захавала ў сваім граматычным і лексычным складзе амаль ня ўсе асобнасьці стара-арыйскай мовы. Гэтая зьява, думаюць, залежыць ад таго, што літоўцы, асеўшы доўгі час сярод пушчаў і балот, як-бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў.

Што тычыцца звычайных промыслоў, як жылі і карміліся Ліцьвіны, то і тут яны йшлі тым шляхам, які паказвала ім матка-прырода. Балоты, вазёры і рэкі клікалі іх да рыбацтва, адвечныя лясы — да зьвералоўства і пчалярства. Вельмі рана павінны былі яны прышыцца да зямлі, зрабіцца аседлым народам: бо куды пойдзеш, калі цябе ня пускае вольна хадзіць па сьвеце то балота, то вада. Асеўшы на мясцох, ліцьвіны сталі эксплёатаваць тыя кавалкі сухога грунту, якія былі раскіданы па іх зямлі. Так павінна было зьявіцца сярод іх земляробства. Усе летапісы ХІІ-га і ХІІІ-га стагодзьдзя у вадзін голас гавораць, што ліцьвіны таго часу былі ўжо шчырымі земляробамі і мелі, дзякуючы гэтаму, больш чым даволі хлеба.

Жывучы ў лясным заціску, адгароджаныя ад суседзяў балотамі і вазёрамі, ліцьвіны не маглі развярнуць такой культуры, якая была ў той час у ўсходніх і заходніх славянаў. Гарадоў, як гандлёвых цэнтраў, у іх ня было. Зрэдка можна было спаткаць гарады, як цэнтры стратэгічныя, каторыя мала чым розьніліся ад вёсак. Найчасьцей жылі яны па вёсках зьбіраючыся ў купу патрыархальнай сям’і, ці роду. На чале такіх сем’яў і родаў стаялі звычайныя старшыні, роданачальнікі, ці князі, каторых ліцьвіны называлі рыкасамі і кунігасамі. Летапісі гавораць, што такіх князёў у ліцьвіноў было шмат. У нас ёсьць напрыклад такія весткі, што паўночна-ўсходні, рускі вялікі князь Аляксандар Неўскі ў бойцы пад Тарапцом забіў восем літоўскіх князёў; Даніла Раманавіч, вялікі князь Галіцка-Валынскі,