Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтую працу і ў нашай бацькаўшчыне. Равьвінуўшы прасьвету і культуру, Беларусь ня здолела аберагчы свайго асабістага дзяржаўнага жыцьця. Літва, ўзяўшы ў Беларусі яе прасьвету і культуру, прышла на Беларусь, каб даць ёй палітычны зьвязак і сувязь з сабою. Пасьля векавой сумеснай працы збудавалася вялікае і моцнае гаспадарства з літоўскаю ўладаю і полацкаю культураю. Жыцьцё гэтага гаспадарства складае другі, літоўска-беларускі пэрыяд гісторыі Беларусі. Гэты пэрыяд называюць эпохаю Літоўска-Беларускага вялікага князьства, мы лічым патрэбным назваць яго літоўска-беларускім пэрыядам. Справа ў тым, што як раз у працягу гэтага пэрыяду вынікла і разьвінулася тая дыфэрэнцыацыя ўсходня-славянскага, рускага племя, якую мы бачым і дагэтуль. Літва аб’еднала заходнюю палавіну рускага пляменьня. Тут ішло сваё асабістае культурнае і палітычна-соцыяльнае будаўніцтва, над каторым працавалі ў цэнтры беларусы і на паўднёвай акраіне — украінцы. На ўсходзе ў гэты самы час збудавалася Маскоўскае гаспадарства, каторае аб’яднала ўсходнюю палавіну рускага пляменьня. Тут, таксама, йшла асабістая культурная і палітычна-соцыяльная праца велікаруса.



Ліцьвіны ў пачатку пэрыяду.

Зьвесткі аб Ліцьвінох у летапісе надта небагатыя. У першы раз імя іх сустрэкаецца тут у Х-м стагодзьдзі. Судзячы па летапісе, ліцьвіны — невялікі народ, каторы ня мае навет пачуцьця этнографічнай еднасьці. Сялібы Ліцьвіноў былі раскіданы астраўкамі сярод драмучых лясоў і непраходных балотаў. Тэрыторыя, занятая ліцьвінамі, ляжала па рэчцы Нёмане і яго прытоках, часткаю на Заходняй Дзьвіне і ўсходніх прытоках Віслы; прыходзіла да берагоў Балтыцкага мора. На паўдні землі ліцьвіноў дасягалі да сярэдняга цячэньня Заходняга Бугу. Апроч летапісу, весткі аб ліцьвінох даюць яшчэ курганы. З гэтых курганных вестак мы бачым, што ў Эўропе яны жывуць вельмі даўно і што ў старажытныя часы яны займалі куды шырэйшую тэрытурыю, чым потым. Іх сялібы ад берагоў Балтыцкага мора праз басэйны рэкаў Нёмана і Заходняй Дзьвіны цягнуліся аж да сярэдняй Акі. У цяперашняй Калужскай губэрні магчыма знайсьці літоўскія архэолёгічныя астаткі.

У часы ад Х-га да ХІІ-га стагодзьдзя невялікі літоўскі народ распадаўся на шмат дробных пляменьняў. На крайней поўначы, на правым беразе Заходняй Дзьвіны жылі Леттоны, продкі латышоў, на поўдзень ад іх на левым беразе Дзьвіны, ў цяперашняй Ліўземшчыне, жылі Земголы. Ад нізу Дзьвіны аж да самага Балтыцкага мора сядзелі