Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

багатыры робяць націск на беднату, залежную эканамічна ад іх капіталу, і бедната змушана ўхваляць тое, што карысна багатыром. Гэтая эканамічная і палітычная залежнасьць заўсёды гняце беднату і яна ўсё часьцей і часьцей адказвае на ўціск бунтамі і забойствамі. Такая хатняя барацьба клясаў у Полаччыне ня можа прайсьці бяскарна для гаспадарства. Яно з кожным часам слабее і робіцца лёгкаю здабычаю для суседзяў.