Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такою мовай, што пэўна нязначная частка народу магла зразумець іх. Але ўсё-ж, ня гледзячы на гэта, яго добра ведалі ня толькі ў Полаччыне і Тураўшчыне, але і ўва ўсёй Русі, як выдатнаго царкоўнага прамоўца.

Прадслава-Еўфрасіньня, княжна Полацкая, жыла таксама у ХІІ-м стагодзьдзі. Яна была ўнучкаю вядомага нам Полацкага князя-чарадзея Ўсяслава Брачыславіча. Як кажуць паданьні, яна сваім хараством і розумам стаяла вышэй за усіх сваіх таварышкаў. Жаніхі дабіваліся рукі князеўны, але яна адмаўлялася выйсьці замуж. Бацькі яе хацелі выдаць яе замуж сілком. Даведаўшыся аб гэтым, яна патаёмна пакінула родную сям’ю і ўцякла да жаноцкага манастыра, на чале каторага стаяла яе цётка. Калі бацькі даведаліёя аб тым, на што прамяняла іх дачка княскія палацы, яны пачалі прасіць яе вярнуцца дамоў. Ня гледзячы на гэтае, Прадславе ўсё-ж такі ўдалося астацца ў манастыры, — і яна праз нейкі час нават прыняла пострыг. Яшчэ жывучы ў бацькоў, Прадслава любіла аддаваць свой адпачынак чытаньню кнігаў. Кніга ў тыя часы была рэдкаю зьяваю ў грамадзянстве. Яшчэ і тады, каб мець успадабаную кнігу, Прадслава з вялікім стараньнем перапісвала яе. Прыняўшы манашаскі пострыг, яна ўвесь час працавала над перапіскаю кнігаў. Укола яе пачалі гуртавацца другія спагадчыкі прасьветы і кнігі; апроч таго, яна сама зьбірала ў манастыры перапішчыкаў і перапішчыцаў. І вось, такім спосабам, той манастыр, дзе жыла і працавала Прадслава-Еўфрасіньня, стаў тым цэнтрам, ад каторага кнігі разыходзіліся ўва ўсе бакі. Шмат кніжных людзей, дзякуючы працы манастыра, дасталі магчымасьць чытаць кнігу, і прасьвета шырылася ў нашай бацькаўшчыне. Праца Еўфрасіньні была, такім чынам, тым дапаўненьнем да працы вучоных, без якога навука ня можа стаць культурным здабыткам шырокіх колаў грамадзянства.



Гандаль і соцыяльны склад грамадзянства.

Сярод другіх промыслаў у жыцьці старажытнай Русі першае месца займаў гандаль. Магчымасьць гандлю і яго разьвіцьцё залежалі ад таго, што праз Русь таго часу па рэках праходзіў важны гандлёвы шлях. Гэта ёсьць так званы „водны пуць з Варяг у Грэкі“. Летапісец так апісвае гэтую гандлёвую артэрыю краю: „Бе путь из Варяг в Греки и з Грек по Днепру, и верх Днепра волок до Ловоти, и по Ловоти внити в Ильмень озеро великое, из него-же озера потечеть Волхов и втечет в озеро великое Нево, і с того озера внидеть устье в море Варяжское, и по тому морю ити до Рима, а от Рима прити по тому-же морю ко Царю-городу,