Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стагодзьдзя. Як кажа летапіс, гэта быў кніжнік, якога ня было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келіі поруч з кнігамі сьвятога пісаньня мажліва было знайсьці і мірскія кнігі, напрыклад, кнігі антычных аўтараў: Гомэра, Плятона і Арыстотэля. Ён добра ўчытваўся ў сьвецкую літэратуру і бачыў, што ў ёй ёсьць шмат чаго такога, на што трэба зьвярнуць увагу і без чаго ня можна добра зразумець сьвятога пісаньня. Па яго пагляду антычныя аўтары былі прадвесьнікамі хрысьціянскіх ідэяў сярод паганскіх народаў, таксама, як старазаветныя прарокі сярод габрэяў.

Па зьвестках, якія дайшлі да нас, Клімэнт быў вельмі працавіты і пладавіты аўтар: ён напісаў шмат кнігаў, казаньняў, лістоў, тлумачэньняў і г. д. З усіх гэтых матэр’ялаў да нашага часу дайшоў толькі адзін ліст, напісаны Клімэнтам нейкаму смаленскаму сьвяшчэньніку. Гэты ліст мае вялікую каштоўнасьць затым, што ён сьведчыць кірунак мысьлі Клімэнта і яго сучасьнікаў. Мы бачым, што тыхчасовае грамадзянства цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаньнямі, а з іх асабліва пытаньнямі аб тым, як разумець і тлумачыць сьвятое пісаньне. Адны гаварылі, што разумець Біблію трэба так, як пісана, г. з. літэральна. Другія не здавальняліся такім тлумачэньнем і гаварылі, што зразумець сьвятыя кнігі магчыма, толькі пры дапамозе сьвецкай навукі, напрыклад, антычных аўтараў. Звычайна, што такое тлумачэньне ўжо не магло быць літэральным. Сам Клімэнт, як гэта відно з кірунку яго мысьлі, дзяржаўся гэтага пагляду. Паміж спрэчнымі старонамі спрытна йшла полеміка, у якую, памімаволі, ўцягвалася і мясцовае грамадзянства.

Другі прадстаўнік кніжнай прасьветы ў Полаччыне, Кірыл Тураўскі, жыў таксама ў ХІІ стагодзьдзі. Гэта быў ня столькі кабінэтны вучоны, як Клімэнт, сколькі выдатны царкоўны прамовец. Імя яго мы спатыкаем у агульных курсах гісторыі рускай літэратуры старэйшага пэрыяду. Усе прамовы Кірыла даюць нам добрыя прыклады царкоўнага красамоўства. Сучасьнікі далі яму назоў рускага Золатавуснага, і гэты назоў з поўным правам астаецца за ім і да нашага часу. Проф. Галубінскі, выдатны вучоны па гісторыі рускай царквы, так характызуе яго казаньні: „Казаньні Кірыла Тураўскага, ня маючы нічога агульнага з другімі сучаснымі яму казаньнямі і навучэньнямі, яўляюць сабою зусім самыя аратарскія творы, як казаньні сучасных нам вучоных — царкоўных і прамоўцаў. Калі-б перакласьці іх на сучасную літэратурную мову і сказаць, што яны належаць якому-небудзь сучаснаму прамоўцу, то, можа, толькі добры знавец справы зацеміць гэты абман“. Кірыл добра ведаў сучасную яму, як заходнюю, так і візантыйскую літэратуру, што відно са зьместу яго прамоваў. Ен гаварыў свае казаньні