Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сдумают, на тым і пригороды станут“. Веча мела ў воласьці магутную сілу. Усякі жыхар воласьці павінен быў слухаць яго голасу, у тым ліку і князь, які быў, як мы казалі вышэй, толькі наемнікам веча.

Звычай вечавога народапраўства істнаваў, як у Кіеўшчыне, так і ў Полаччыне, з незапомных часоў. Як рабіліся справы на вечах, мы мала ведаем, бо ад вечавых сабраньняў не асталося да нашага часу аніякіх пісаных дакумэнтаў. Па тых невялічкіх зьвестках, якія мы маем, на вечавы сход жыхары зьбіраліся па звону асобнага вечавога звону, каторы вісеў на плошчы найгалаўнейшага гораду княства. Па гэтаму звону з усіх канцоў гораду йшлі, як мяшчане гораду, так і тыя вясковыя насельнікі воласьці, якія ў гэты час былі ў горадзе па сваіх справах. Права голасу на сходзе мелі ўсе свабодныя дарослыя людзі, незалежныя гаспадары. Сабраным людзям найперш апавядалася та справа, на якую веча павінна было даць той ці іншы адказ. Апавяданьне справы рабілася ці князем воласьці, ці якім небудзь ураднікам, ці проста якім небудзь старым чалавекам. Потым ішло абгаварваньне справы. Веча адказвала прамоўцу гоманам. Пэўна, што асобных галасоў ня лічылі, а толькі па слуху адгадвалі, што ўхваляе большасьць веча. Іншы раз выпадала так, што большасьць веча была нязначная і меншасьць не хацела адступіцца ад сваей мэты. Тады справа даходзіла да бойкі, і аднагалоснасьць дасягалася сілком: меншасьці затыкалі рот кулаком, і яе голасоў ня было чутно.

Наймагутнейшым было веча ў Полацку. Тут яно істнавала з незапомных часоў аж да канца ХV-га стагодзьдзя, (1498 г.), калі гораду было дарована Майдэборскае права. Князь у Полацку юрыдычна ня меў амаль што ніякай сілы. Вага яго залежала ад яго індывідуальных здольнасьцяў. Ен і яго дружына нават і жылі ня ў самым горадзе, а ў некалькіх вёрстах ад гораду, у вёсцы Бельчыцах, дзе былі для яго пабудованы палацы. Князь і яго дружына ня мелі права купляць і мець ў Полацку нярухомую маемасьць. Таксама было ў Ноўгарадзе і Пскове. Трэба ад’значыць, што становішча наўгародзкіх князёў было больш пэўнае, чым князёў полацкіх. Справа ў тым, што наўгародцы звычайна абіралі сабе князя з роду Кіеўскіх Яраславічаў. Пакрыўджаны вечам наўгародзкі князь мог знайсьці сабе дапамогу ад сваіх кіеўскіх родзічаў і ад кіеўскага вялікага князя, каторы быў найстарэйшым ў родзе і павінен быў бараніць малодшых сваіх родзічаў. Што датычыць да полацкіх князёў, то яны нікому не маглі паскардзіцца на сваю крыўду. Жылі яны асобным ад Кіеўскіх князёў жыцьцём і нават найчасьцей былі ў спрэчках з імі. Страціўшы па якіх небудзь прычынах свой пасад ў Полацкай воласьці, князь