Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на вечныя часы ў прылучаных землях беларускіх вольнасьць грамадзкую і вольнасьць сумленьня згодна старых звычаяў і прывілеяў; а гэтыя звычаі і прывілеі ў соцыяльна-грамадзянскім сэнсе былі шкадлівы для беларускага простага народу.

Аж да Мікалая I зноў ідзе палёнізацыя краю: урад нянчыцца з панам-паляком, а не з мужыком-беларусам. У Мікалая I справа пайшла інакш: пасьля польскіх паўстаньняў палякі страцілі ласку расейскага ўраду, але ад гэтага беларусу ня стала лепш: месца палёнізацыі заняла русыфікацыя. Беларусу было забаронена нават мець друкованую кнігу ў сваей роднай мове. Ня гледзячы на гэтае, у Беларусі якраз ў гэты пэрыяд яе гісторыі ідзе нацыянальна-культурны рух.