Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўсяславе (1044–1101). Пасьля яго скону пачаўся палітычны заняпад Полацкай Русі.

У ХІІІ-м сталецьці зьбіраюцца ў купу літоўскія пляменьні, суседнія з Полаччынай; яны арганізуюцца і зьбіраюць навакола сябе разрозьненныя беларускія пляменьні, якія пачынаюць злучацца з літвінамі. Будуецца вялікае княства Літоўска-Беларускае, дзе кіруе гаспадар, вялікі князь — літвін, а пануе культура і мова заняпаўшай палітычна Полаччыны. Мы ведаем, што беларуская мова стала ў новым гаспадарстве дзяржаўнай мовай: на ёй пісаліся законы і афіцыяльныя паперы. У беларускай мове рабілася і культурная справа таго часу: пісаліся летапісы і другія творы слова, друкаваліся кнігі; пабеларуску гаварылі і ў палацы вялікага князя.

У Літоўска-Беларускім гаспадарстве згодна жывуць дзьве веры: ўсходняя хрысьціянская ў беларусаў і паганская ў літвіноў. І хоць у канцы ХІV-га сталецьця, дзеля прычын хатніх і надворных, Літоўска-Беларуская дзяржава юрыдычна злучылася з Польшчай, аднак-жа ў ХV і першай палавіне ХVІ сталецьця дзяржаўныя, культурныя і рэлігійныя справы мала чым зьмяніліся. Усяму гэтаму пэрыяду ад ХIII да палавіны ХVI сталецьця магчыма даць назоў Літоўска-Беларускага.

К палавіне ХVІ сталецьця польскі ўплыў ўсё мацнее. Па прычынах, як хатніх, так і надворных, Літва і Беларусь ўсё больш і больш павінны хіліцца да Польшчы. У 1569 годзе на Люблінскім сойме адбылася ня толькі юрыдычна, але і рэальна унія Літвы і Беларусі з Польшчай. Польшча выкарыстала, цяжкія умовы дзяржаўнага жыцьця сваёй суседкі, каб зрабіць унію інкарпарацыяй Літвы і Беларусі ў арганізм Польшчы. Асобнасьць і незалежнасьць Літвы і Беларусі былі згублены. Валынь, Падольле і Падлясьсе былі залічаны землямі Польскай Кароны. На сойме 1596 г. была зроблена пастанова аб польскай мове, як дзяржаўнай мове. Поруч з мовай, сталі панаваць польская культура, польскі сацыяльны і палітычны лад і каталіцкая вера. Літвіны і беларусы вышэйшых станаў апалячваліся, адходзілі ад бацькаўшчыны сваей, ад свайго народу. Пакінуты імі просты беларускі народ захаваў сваю старую мову, старыя звычаі і веру. Але ён ня меў моцы зьберагчы і пашырыць беларускую культуру. Пад палітычнай і культурнай уладай Польшчы Беларусь была да канца ХVIII-га веку.

Дзякуючы ненармальным умовам палітычнага, соцыяльнага і царкоўнага жыцьця, Польшча прыйшла да канечнага свайго распаду. У канцы ХVIII-го сталецьця суседзі скарысталі ўпадак Рэчы Паспалітай. Польшча была падзелена паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расеяй. Беларусь адыйшла пад ўладу Расейскай імпэрыі. Кацярына дакляравала захаваць