Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першы пэрыяд гісторыі Беларусі.
(ІХ–ХІІІ ст.).



Старажытныя насельнікі Беларусі.

У ІХ-м сталецьці землі, заняты ўсходнімі славянамі, дзяліліся па рэчных сыстэмах і гандлёвых цэнтрах на чатыры кавалкі. На поўначы, пасярод вазёр і лясоў, цэнтруючыся ўкола Ільменя, лягла зямля Наўгародзкіх славянаў. Далёка на ўсход цягнуліся гэтыя землі, даходзячы аж да Уральскіх гораў. Кіраваў імі „гаспадзін вялікі Ноўгарад“. Пад усходнімі землямі Ноўгарада, паміж Волгаю і Акою ляглі землі што цягнуліся да Ростава Вялікага і да Суздалі. Значную роль будзе мець гэты кавалак толькі з пачатку ХІІІ-га сталецьця. На паўдні, па сярэднім і ніжэйшым Дняпру, уваходзячы аж у сьцепы, лягла Дняпроўская Русь, зцэнтрованая ўкола багатага Кіева. Гісторыя гэтага кавалку нам добра вядома з агульных курсаў расейскай гісторыі, якая разглядала жыцьцё амаль-што яго аднаго. Паміж заходнімі — Наўгародзкімі і Кіеўскімі землямі, па вышэйшай Заходняй Дзьвіне і вышэйшаму Дняпру з Прыпяцьцю, Бярэзінаю і Сожам ляглі землі будучай Беларусі, каторыя цэнтраваліся ўвакола гораду Полацку. Гэта ёсьць так званая Полацкая Русь.

Насельнікамі вышэйпаказванай тэрыторыі (Полацкай), былі тры усходняславянскія пляменьні: Крывічы, Дрыговічы і Радзімічы. Сярод Крывічоў і Дрыговічаў жылі яшчэ літвіны, напр. Ятвягі, на ўсходзе — Голядзь.

Найвялікшым пляменьнем былі Крывічы, каторыя жылі па вярхох рэкаў Заходняй Дзьвіны, Дняпра і Ловаці. Што датычыць назову „Крывічы“, то адны вучоныя гавораць, што Крывіча так назвалі за тое, што ён быў хітры, дзьвёхдушны, крывадушны чалавек. Другія вучоныя вядуць імя Крывіча ад слова „кроў“, тады назву „Крывічы“ магчыма разумець „сваякі па крыві“, кроўныя. Раскіданыя па шырокім абшары, Крывічы сваім назовам як-бы падкрэсьлівалі сваё родзтва. Дрыговічы расьсяліліся паміж Прыпяцьцю