Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяцерын, Сарыгозін і др. Яны ведалі слабавольны характар Фёдара, дзякуй чаму кіраваў-бы ня ён, а яго бацька Грозны, ад тэрору якога яны ўцяклі. Пасьля доўгіх гутарак быў абраны на караля Гэнрых Францускі (1573–4). Прыехаўшы ў Варшаву і пабачыўшы, як добра караляваць у Рэчы Паспалітай, Гэнрых праз 6 месяцаў уцёк з Польшчы на сваю бацькаўшчыну. Там ён заняў каралеўскі пасад пасьля скананьня свайго брата, Кароля ІХ.

Пасьля бескаралеўя каралём быў абраны Сяміградзкі ваявода Стэфан Баторы (1576–1586). Гэта быў выдатны палітычны дзеяч і вельмі здольны ваяка. З вялікаю карысьцю для Рэчы Паспалітай ён ваяваў з Масквою (працяг Лівонскай вайны 1579–1582). Уся вайна адбылася на тэрыторыі Беларусі. Найраней войскі былі пакірованы на Полацак, каторы ў папярэднія часы адышоў да Маскоўскага гаспадарства. Войскі аблажылі Полацак. Вясьці аблогу было вельмі цяжка: горад меў вельмі крэпкія муры і замчышчы, апроч таго, была вельмі мокрая восень, каторая перашкаджала акопным работам і падвозу харчоў дая арміі. Аблога зацягнулася. Ведаючы аб вялікіх багацьцях гораду, вэнгры, каторыя былі ў войску Баторага, пастанавілі першымі ўварвацца ў Полацак, каб добра паграбаваць горад. Ня гледзячы на храбрую абарону, ім, урэшце, удалося дабіцца свае мэты, і Полацак быў узяты. Баторы, паважаючы храбрасьць абароны, абяцаў тым, хто мае намер вярнуцца ў Маскоўшчыну, даць вольны выезд, а тым, хто захоча астацца — даць права вольнага жыцьця ў Полацку. Калі маскоўскія войскі безаружныя выхадзілі з гораду, сам кароль даглядаў за тым, каб яго абяцаньне ня было парушана і каб ніхто не зрабіў выходзячым якой-колечы крыўды.

Пасьля выйсьця маскоўскіх войскаў пачаўся грабеж гораду. Найбольш грабавалі вэнгры. У часе грабежу загінула ад пажару вялікая і каштоўная полацкая кнігарня. Сярод рукапісаў кнігарні загінулі такія каштоўныя рукапісы, як напрыклад, пераклад сьв. Пісаньня, напісаны рукою славянскіх апосталаў, братоў Кірылы і Мэтода, і летапіс Крывіцка-Полацкай зямлі. Да гэтага трэба дадаць, што яшчэ раней, калі Полацак папаў у рукі Грознага, шмат каштоўнасьцяў было вывезена ў Маскву.

Праз нейкі час войскі Баторага ўзялі крэпасьці — Сокал і Сушу, пабудованыя Іванам Грозным, і гарады Вяліж, Усьвят і Вялікія Лукі. У 1582 годзе Баторы аблажыў Пскоў, каторага ён ня здалеў ўжо ўзяць. Абедзьве дзяржавы былі вельмі аслаблены вайною і пачаліся перагаворы аб згодзе. Згода была падпісана у 1582 годзе. Маскоўскае гаспадарства павінна была прызнаць перамогу Рэчы Паспалітай і аддала ёй Лівонію, Полацак і Вяліж.

Што датычыць да Беларусі, то для яе гэтая вайна