Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

карыснай не магла быць, бо руйнаваліся яе каштоўнасьці, што добра відаць хоць-бы з разгрому Полацку. Яшчэ відней гэта стане, калі мы дадамо, што, згодна з весткамі сучасьнікаў, увесь край, больш чым на 50 вёрст навакол Полацку, зрабіўся за часу Лівонскай вайны лясною пушчаю. Зніклі вёскі, зьніклі нівы, зьнік і чалавек, працаваўшы тут. А чалавек гэты — быў беларускі селянін. Зноў прыйшлося працоўнаму люду нашай бацькаўшчыны будаваць жыцьцё, каторае было зруйнована крываваю барацьбою сільных суседзяў.

Пасьля Стэфана Баторага на пасад Рэчы Паспалітай быў абраны Жыгімонт III Аўгуст (1587–1622) з швэдзкай каралеўскай фаміліі Ваза. Гэта быў выхаванец езуітаў, вельмі добры каталік і надта няздольны кароль. Ён даваў кірунак сваей чыннасьці не паводлуг палітычных і дзяржаўных мэтаў, а паводлуг свайго рэлігійнага настрою. Гісторыя адчыніла яму вялікія магчымасьці для ўплыву на жыцьцё Маскоўскага гаспадарства, але, дзякуючы сваёй някемкасьці палітычнай, ён гэтых магчымасьцяў не скарыстаў, як трэба. Масква, якраз, перажывала смутныя часы, вялікую разруху. На Маскоўскі пасад быў абраны сын Жыгімонта, Уладыслаў. У лепшых людзей Рэчы Паспалітай, напрыклад, у вядомага гетмана Жаўкеўскага, вынік цікавы плян будоўлі вялікага славянскага гаспадарства, у склад якога увайшла-б і Масква, і на чале каторага стала-б Польшча. Жыгімонт сапсаваў ўсё сваею каталіцкаю палітыкаю. Ен больш цікавіўся пашырэньнем каталіцтва, чымся пашырэньнем дзяржавы.

Зноў на тэрыторыі Беларусі йшла вайна. З восені 1609 году да восені 1611 году Жыгімонт з вялікім войскам сядзеў пад Смаленскам, пакуль, урэшце, ня ўзяў яго. Гэтая войска кармілася, разумеецца, тым, што можна было ўзяць з Беларусі. Праз Беларусь праходзілі войскі, каторыя йшлі ў Маскву і варочаліся потым адтуль ў Польшчу. Гэтыя войскі, таксама, карміліся з Беларусі. Шмат народу было забрана з нашай бацькаўшчыны, як у рэгулярную армію, так і ў тыя вайсковыя групы, каторыя з усіх канцоў цягнуліся праз Беларусь, каб лавіць рыбу ў каламутнай вадзе Маскоўшчыны. Мала хто з іх вярнуўся да роднай хаты. Толькі ў 1618 годзе ў невялічкай вёсцы Дзяўліне (каля Масквы і Троіцка-Сергіеўскай лаўры) адбылося часовае замірэньне паміж Масквою і Польшчаю. Па гэтым замірэньні Смаленск увайшоў у тэрыторыю Рэчы Паспалітай.

Але барацьба ня скончылася. Справа ў тым, што Уладыслааў, абраны раней на Маскоўскі пасад, не хацеў адрачыся ад сваіх правоў на Маскоўскае гаспадарства. З гэтым ня мог згадзіцца Міхал Раманаў, абраны на Маскоўскі пасад у 1613 годзе. Калі каралём Польшчы зрабіўся вышэйназваны Уладыслаў (Уладыслаў IV, 1632–1648), змаганьне