Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як князь Астроскі, то апеку над ёю бралі ўсе парахвіяне, каторыя дая гэтай мэты і складалі брацтва. Лік брацтваў пашыраўся. Амаль-што большая палавіна насяленьня нашай бацькаўшчыны злучалася ў брацтвы. Паміж асобнымі брацтвамі йшлі жывыя зносіны, багацейшыя арганізацыі рабілі матэр’яльную дапамогу бяднейшым. Каб мець большую сілу, брацтвы прагнуліся дастаць ад патрыархаў так званую стаўропіяльнасьць. Сутнасьць стаўропіяльнасьці была ў тым, што ўстановы, маючыя яе, былі непадлеглымі ў адносінах да ўлады епіскапа. Гэтая непадлегласьць давала права вольнай крытыкі епіскапаў, а ў некатарых выпадках — навет, права ўмешвацца у чыннасьць епіскапаў. Выдатнейшыя брацтвы, як напрыклад, Львоўскае і Віленскае, стаўрапігію атрымалі.

У ХVІІ стагодзьдзі чыннасьць брацтваў дайшла да вышэйшай ступені свайго развіцьця. Гэта былі вялікія і вельмі багатыя арганізацыі. Багацьці іх складаліся, як з грошай, так і наагул з рухомай і нярухомай маетнасьці. Бяднейшыя сябры брацтваў укладалі ў касу магчымыя невялікія ахвяры, затое багатыя сябры на патрэбы брацтваў апісвалі вялікія сумы грошай, вялікія каштоўныя будынкі і шмат зямлі. Лік брацтваў з году ў год павялічваўся — і яны пакрылі нашу бацькаўшчыну, як-бы сеткаю. Пытаньні, якія ставіліся на агульных сходах брацтваў, датычылі ня толькі жыцьця арганізацыі. Часта тут падымаліся пытаньні агульна-дзяржаўныя і агульна-грамадзянскія. Грунтоўнейшым з гэтых пытаньняў было пытаньне аб абароне веры і культуры Беларусі. Брацтвы таго часу групавалі вокала гэтага пытаньня энэргічных, разумнейшых і вучонейшых людзей. Яны станавіліся на чале брацтваў і працавалі словам, пяром і друкарскім станком. Жыва йшла культурна-нацыянальная праца і абарона. З гарадоў яна пашыраецца і на вёскі, адбіваючыся на вясковым сьвядомым элемэнце насяленьня.

Але барацьба была няроўная. З заходу йшоў ня толькі культурны, але і палітыка-соцыяльны ўплыў. Да Польшчы пачынае цягнуць вышэйшы стан беларускага грамадзянства, вабячыся „вольнымі хрысьціянскімі правамі каруны Польскай“. Часта мы можам спаткацца з такімі здарэньнямі, што сыны і ўнукі шчырых братчыкаў ўжо пераходзяць ў той лягер, з кім змагаліся іх бацькі і дзяды (Астроскія, Хадкевічы і др.). З цячэньнем часу, усё больш і больш культурных сілаў адрываецца ад той глебы, ад таго грунту, на якім яны працавалі раней. Інтэлігэнт Беларусі кідае свой працоўны народ і йдзе ў польскі бок. На варце Беларусі асталіся „худыя і няслаўныя“.



Казацтва на Беларусі.

Брацтвы рабілі ў Беларусі культурна-нацыянальную працу. У склад брацтваў уваходзіла больш сьвядомая інтэлігэнтная частка грамадзянства. Але, апроч інтэлігэнцыі,