Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

братчыкаў пад братчыкамі з простага люду. Брацтвы маглі скарыстаць з тых правоў, якія давала дзяржава шляхцічам. Братчык-шляхціч у Сойме і па сойміках быў абаронцам нацыянальна-культурных інтарэсаў брацтва.

Мы ўжо казалі раней аб тым палажэньні, ў якім было праваслаўнае духавенетва ў 16 стагодзьдзі. З усіх бакоў — як з боку саміх праваслаўных, так і з боку пратэстантаў, мы маем весткі аб адсутнасьці адукацыі і, нават, аб безграматнасьці духавенства. Васіль Цяпінскі, вядомы нам перакладчык Эвангельля на беларускую мову, гаворыць, што праваслаўныя сьвяшчэньнікі яго часу не дастаюць аніякай адукацыі і, нават, не разумеюць славянскай мовы, на якой напісаны сьвятыя кнігі і на якой адпраўляецца набажэнства. Брацтвам і прышлося, перш за ўсё, зьвярнуць сваю ўвагу на гэты недахоп жыцьця. Трэба было даць прасьвету цёмным пастырам чалавечых душ. Для гэтай мэты трэба было стварыць школы і друкаваць кнігі. Брацтвы і асобныя братчыкі заснавалі на Беларусі шмат школаў і друкарняў, каторыя працавалі ў проціўвагу каталіцка-польскай школе і друкарні езуітаў. Асабліва многа зрабіў у гэтым кірунку князь Канстантын Астроскі. Яго багацтвы далі яму магчымасьць заснаваць на Беларусі вышэйшую духоўную школу ў г. Астрозе. Там-жа, пры духоўнай акадэміі, ён заснаваў каштоўную вялікую кнігарню і добра абстаўленую друкарню. Цяжка было набраць прафэсароў для беларускай вышэйшай школы. У беларускім грамадзянстве ня можна было знайсьці патрэбны лік вучоных людзей. Езуітаў таксама ня можна было запрашаць на прафэсарскія катэдры, каб ня ўпусьціць каталіцка-польскага ўплыву. Не шкадуючы вялікіх коштаў, Астроскі выпісаў выдатных вучоных з Грэцыі і Нямеччыны, і навука з акадэміі расходзілася ня толькі па Беларусі, але прасочвалася і ў Маскоўскае гаспадарства, зьявіліся школы і друкарні па другіх гарадох Беларусі. Асобныя братчыкі і брацтвы, ідучы за Астроскім, таксама не шкадавалі коштаў на пашырэньня прасьветы.

Мы вышэй казалі аб тым, што ў Беларусі адзержаў пашырэньне звычай патронату заможных асобаў і установаў над царквамі і манастырамі. Часта патронат быў у руках такіх асобаў і ўстановаў, каторыя карысталі з гэтага патронату для сваіх уласных, эгоістычных мэтаў. Разумеецца, такі патронат быў шкадлівы для інтарэсаў царквы. Ось, брацтвы і пачалі клапаціцца аб тым, каб патронат быў у іх руках, бо маючы патронат над манастырамі і царквамі, брацтвы маглі рабіць вялікі ўплыў на жыцьцё царквы. Патронат брацтваў і асобных братчыкаў у 15 стагодзьдзі датычыў шмат якіх цэркваў. Вядома, напрыклад, што адзін столькі князь Астроскі быў патронам больш, як 600 цэркваў. Калі царква ці манастыр ня мела такога заможнага патрона,