Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

Нам усім добра вядомы той соцыяльна-палітычны ўклад жыцьця, які быў пад цяжкаю рукою самаўладзтва ўва ўсёй Расеі і ў нас на Беларусі. Змагаючыся з усім тым, што было жывым, карысным для народу, самаўладзтва змагалася і з усім тым, што мела на сабе ад’знакі мясцовага, ці нацыянальнага кірунку. Усё вялікае, агульнае ставілася замест дробнага, мясцовага і нацыянальнага. Панавала ідэя імпэрыялізму. Афіцыяльна істнавала палітычна і культурна толькі адзіная і непадзельная Расея, якая ведала і паддзержвала адзіную і непадзельную гісторыю, „агульна-рускую“ гістрыю. Такая гісторыя чыталася і выкладалася ўва ўсіх школах імпэрыі, і яе вучыліся ўсе народы імпэрыі, на якой-бы мове яны ні гаварылі, да якой-бы нацыянальнасьці яны ні належалі. На гэтай „агульнарускай“ гісторыі адукаваліся і мы — беларусы.

У часы імпэрыі не зварачвалася увагі на тое, што з культурнага пагляду ніколі ня было цэльнай адзінай Расеі. Было зьняважана тое, што гэтая палітычна-адзіная Расея лічыць у сваім складзе 140 народаў; што прырода Расеі пяе розныя сьпевы і фармуе асобныя этнаграфічныя твары народаў; што падданыя адзінай імпэрыі гавораць рознымі мовамі і маюць кожны сваё мінулае, на каторым будуецца будучыня.

І што-ж зрабілася? Зрабілася тое, што і павінна было зрабіцца. Мы ніколі ня ведалі і цяпер ня ведаем агульнарускай гісторыі, бо толькі тагды магчыма знаць агульнае, калі мы ведаем дробнае, асабістае, прыватнае. У гісторыі, таксама, як і ў другіх навуках, павінна ісьці не ад агульнага да асобнага, а наадварот.

Здаецца, моцна стаіць зялезны кумір самаўладзтва, моцна дзяржыць у магутных руках культурную, этнаграфічную, географічную і палітыка-соцыяльную разнастайнасьць. Але прабіў час і рухнуў кумір, бо ня было ў яго апоры, бо былі ў яго, як у таго біблейскага куміра, гліняныя ногі. Калі ўпаў кумір, то ўвесь абшар Расеі засыпаў ён сваімі руінамі і друзгамі. Паднялася вялікая цемра ад густога пылу. І здавалася нам, што нічога няма наўкола нас, апроч гэтай цемры і пылу. Але аблёгся пыл, зьнікла цемра, і пачалі мы аглядацца навокала. Пад нагамі нашымі, сярод руін і друзгаў ужо пачалі выбівацца з пладавітай глебы чалавечага жыцьця новыя, чуць прыметныя