Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АД ВЫДАВЕЦТВА.



Ужо хутка мінае дзесяць гадоў ад выхаду ў сьвет першага выданьня кніжкі гр. У. ІгнатоўскагаКАРОТКІ НАРЫС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ“. За гэты час беларускае жыцьцё сталася настолькі шырокім, што для старых беларускіх працаўнікоў магло гэта здавацца толькі ідэалам. Таксама і беларускае грамадзянства значна вырасла ў разуменьні, як самых падставаў беларускага руху, так і гістарычных перажываньняў роднага народу. Таму канцэпцыі, якія падаюцца гр. У. Ігнатоўскім цяпер нашага грамадзянства задаволіць ня могуць. Да тога трэба яшчэ дадаць, што й досьледы ў галіне беларусазнаўства пасунуліся наперад настолькі, што ў многіх адношаньнях кніжка патрэбуе паправак.

Але поруч з гэтым у вялікай меры ўзрос і запыт на кніжку па гісторыі Беларусі, а лепшае кніжкі ў гэтай галіне мы пакуль што ня маем. Вось-жа Выдавецтва, каб задаволіць гэты запыт, выпускае кніжку гр. У. Ігнатоўскага, падкрэсьліваючы аднак вышэйсказанае і робячы нязначныя папраўкі, найбольш вынаскамі ў кнізе старонкі ад спэцыяльна запрошанай рэдакцыі.

Гэта вымушае нас зрабіць карысьць справы і немагчымасьць зьнясьціся з аўтарам, аддзеленым ад нас „каменнаю сьцяною“.

Выдавецтва спадзяецца, што паважаны аўтар нам гэтае выбачыць.